ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
Заканчэнне юбілейнага года: прымiрыць мiласэрнасць са справядлiвасцю

Падчас Года міласэрнасці ў гродзенскім Касцёле адбылося шмат знамянальных падзей. Якраз у гэты час дыяцэзія адзначыла юбілей ад свайго заснавання і прызначэння першага ардынарыя – ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў Гродне падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу. Важнай падзеяй для дыяцэзіі стала таксама інсталяцыя Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра. Гэта сведчыць аб тым, што структуры мясцовага Касцёла развіваюцца, а разам з імі, і душпастырскае жыццё верных. †

Штодня з амбонаў нястомна сыпаліся пропаведзі аб міласэрнасці. Верным прапанавалася засяродзіцца на галоўным маральным абавязку хрысціяніна – служыць бліжняму ў любові.
На пачатку Года міласэрнасці рэдакцыя прапанавала чытачам нанова адкрыць для сябе добрыя справы. У кожным нумары газеты публікаваліся разважанні наконт учынкаў міласэрнасці. Святары падказвалі, як можна годна іх рэалізаваць. Прычыны павінны былі пабудзіць да дзеяння. Такім чынам, пры ўважлівым і адказным падыходзе “практыкаванні ў міласэрнасці” маглі стаць нагодай для выпрацоўкі добрай звычкі, за якую не сорамна перад Богам. Праз гэтыя духоўныя “трэніроўкі” кожны мог прыпадобніцца да Хрыста, які схіляецца над патрабуючым, або адчуць дотык міласэрнага Збаўцы праз бліжняга. Ці атрымалася ахвяраваць сваё сэрца для іншага, як гэта нястомна робіць Езус?
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі распавядаюць пра ўчынкі міласэрнасці, якія ім давялося рэалізаваць у Надзвычайным юбілейным годзе






|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.