GRODNO
Piątek,
27 stycznia
2023 roku
 

6 лістапада 2016 года

Z głębi serca

 nmp ostrobramska

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, радасці, нястомных сіл, моцнага здароўя, шчасця, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і добразычлівых людзей побач. Дзякуем Вам за ахвярную працу ў святарскім служэнні і абвяшчэнне Евангелля. Няхай Бог блаславіць кожны момант жыцця, Марыя адорвае сваёй ласкай і апекай, а Анёл-ахоўнік абараняе ад усякага зла.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Андрэю Лішко з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і душпастырскай паслугі, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага Валадарства словам і жыццёвым прыкладам, штодзённай радасці і душэўнага супакою. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя кожны дзень ахінае Цябе сваёй мацярынскай апекай, а Святы Дух няспынна спасылае свае дары.
Цёця Марыя разам з сям’ёй, Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння жадаем добрага здароўя. Няхай Езус заўсёды бласлаўляе ў душпастырскім служэнні і шчодра ўзнагароджвае за Вашу працу. Няхай кожны дзень будзе напоўнены сонцам, радасцю і шчасцем, а Маці Божая нястомна ахінае плашчом мацярынскай апекі і любові.
Вернікі з капліцы Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Леону Ладышу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем мноства ласкаў ад усемагутнага Бога, няспыннай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, радасць і моц ніколі не пакідаюць, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а святы Заступнік заўсёды чувае над Вамі.
З малітвай, вернікі з парафіі Святой Тройцы ў Войстаме
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, усмешкі кожны дзень і дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая заўсёды мае Вас у сваёй апецы, Пан Бог вядзе праз жыццё, а Святы Дух асвячае святарскі шлях.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душа з в. Дуды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Леанарду Станкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастырскай працы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, а Маці Божая ахінае мацярынскай пяшчотай. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з в. Солы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай Ваша здароўе з кожным днём толькі ўзмацняецца, духоўны запал мацнее, сэрца яшчэ больш адкрываецца на Бога і людзей, а душа цешыцца плёнам працы. Няхай Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік штодзённа Вамі апекуюцца, а Дух Святы стала спасылае свае каштоўныя дары.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з в. Ліпнішкі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вітольду Пяцельчыцу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, нястомных сіл і цярплівасці ў душпастырскай працы, добразычлівых людзей навокал і супакою ў душы. Няхай падтрымка святога Заступніка будзе дапамогай нават у самыя складаныя жыццёвыя моманты. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, штодзённай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, праца прыносіць радасць і задавальненне, а супакой і надзея напаўняюць сэрца.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шматлікіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай усё задуманае ажыццяўляецца, а радасць і надзея ніколі Вас не пакідаюць. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сіл і цярплівасці ў душпастырскай працы, душэўнага супакою і аптымізму на кожны дзень. Няхай Ваша праца на ніве Пана прыносіць як мага больш шчодры плён, а Божае бласлаўленне заўсёды будзе на Вас. Шчасці Божа!
Апостальства “Маргарытка”, Францішканскі ордэн свецкіх, Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, мноства Божых ласкаў, добрых і шчырых людзей побач, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу, а таксама шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а добры Бог адорвае айцоўскім бласлаўленнем, каб надалей будаваць Божае Валадарства на зямлі. Няхай святы Заступнік штодзённа Вамі апекуецца.
Ружанцовыя колы і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Мар’ян Хаменя! З нагоды Дня нараджэння ў сваіх малітвах мы просім міласэрнага Бога, каб узнагародзіў Вас моцным здароўем і сілай для шчырай і адданай святарскай паслугі. Няхай Маці Божая ахінае плашчом ласкі і дабрыні, а Святы Дух асвячае шлях, па якім мы ідзём разам з Вамі. Няхай святы Заступнік і ўсе святыя будуць побач кожны дзень. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць і цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і радасных хвілін жыцця. 100 гадоў!
З удзячнасцю, парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні добрага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды госцяць у Вашым сэрцы. Дзякуем за адданую працу, мудрыя словы і бацькоўскі клопат аб парафіянах.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Чургану ў Дзень імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай святы Заступнік у сваёй любові заўсёды чувае над Вамі і будзе сябрам. Дары Святога Духа няхай асвячаюць святарскі шлях, а Анёл-ахоўнік абараняе ў кожную хвіліну жыцця. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і павучальныя казанні. Шчасці Божа!
З малітвай і ўдзячнасцю, парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці на святарскім шляху і толькі зычлівых людзей побач. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, а Маці Божая Яснагорская апекуецца і дадае запалу ў працы. Дзякуем за Вашу сціпласць, пакорнасць і за ўсё дабро. Няхай Бог Вас узнагародзіць. Доўгіх і шчаслівых гадоў душпастырскай паслугі!
Парафіяне з в. Каменка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя, мноства сіл на доўгія гады, радасці на кожны дзень. Дзякуем за Божае слова падчас кожнай св. Імшы. Няхай Вашы шчырыя малітвы і павучальныя казанні надалей пранікаюць у людскія душы. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае святарскі шлях і дапамагае ў выкананні абавязкаў. Дзякуем за клопат пра касцёл і парафію.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады святарскай паслугі, шчырых і верных людзей побач, усіх Божых ласкаў і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на шляху служэння Богу і людзям. Няхай Вашае сэрца і розум ніколі не стамляюцца абвяшчаць Божае слова, а добры Бог узнагародзіць за нястомную працу на карысць нашай парафіі.
З малітвай і павагай, працаўнікі Радунскай агароднінасушыльнай фабрыкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
З малітвай, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і верныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае мацярынскай апекай і любоўю, Дух Святы спасылае шчодрыя дары, а святы Заступнік напаўняе супакоем і радасцю. Жадаем таксама моцнага здароўя, непахіснай надзеі, нязгаснай веры і нястомнасці ў душпастырскай працы.
Удзячныя парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Чургану з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці, добразычлівых людзей на святарскім шляху, шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай, Юрацішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Кузьмічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з гарачай малітвай. Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Святы Дух асвячае святарскі шлях, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Дзякуем за Божае слова, мудрыя павучальныя казанні, лагодную ўсмешку, цудоўны голас і адкрытае на людзей сэрца. Мы ўдзячны Пану Богу за нашу капліцу і за Вас.
Вернікі з в. Таневічы,парафія Новы Двор
◊◊◊
Шаноўнай Спадарыні Генэвэфе Выдры з нагоды 85-годдзя ад усяго сэрца жадаем рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл і стойкасці на кожны дзень, а таксама ўсіх Божых ласкаў, такіх неабходных кожнаму чалавеку.
Францішканскі ордэн свецкіх, Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу, яго маме і ўсім родным у сувязі са смерцю бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Мы яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яго душы. Няхай Пан прыме яго ў сваё Валадарства.
Парафіяне з в. Старое Сяло, в. Дзярэчын і касцёла ў Луконіцы

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

 
white
Obchodzimy imieniny:
Do końca roku pozostało dni:  339

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.