ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Чаму людзі паміраюць, а не жывуць вечна?
Паміраюць не толькі людзі. Свет уладкаваны так, што ўсё калі-небудзь знікае: жывёлы, расліны, такія нябесныя целы, як зоркі. У канцы свайго шляху яны перастаюць існаваць, выбухаючы або згасаючы.
Хрысціяне вераць, што ў людзей пасля смерці пачынаецца вечнае жыццё. І калі яны робяць дабро і жывуць сумленна, то пасля зямной вандроўкі іх душа трапляе на нябёсы, дзе не бывае ні гора, ні пакут. Такое жыццё называюць вечным шчасцем.
А зараз уяві на хвілінку, што раптам Табе падарылі несмяротнасць. І што тады будзеш мець 100, 200, 500 і нават больш гадоў. Ці не захочаш Ты сталець, расці? У адваротным выпадку можна назаўжды застацца сямігадовым або дзесяцігадовым дзіцём, вучыцца ў адным і тым жа класе, праходзіць адну і тую ж праграму. Напэўна, гэтага зусім не хочацца. Таму Бог і зладзіў усё самым мудрым чынам. †

Калі-небудзь Ты таксама станеш дарослым, а потым – пажылым. Можа здацца дзіўным, але ў чалавека бывае не менш задавальнення і ў сталым узросце, калі ён можа перадаваць іншым людзям свае веды і жыццёвы вопыт. Стараецца дапамагчы ўнукам, радуецца іх поспехам. А набліжэнне смерці нашмат лягчэй сустракаць тым, хто сумленна жыве і працуе, тым, хто верыць у вечнае жыццё.
Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі. На пытанні заўсёды гатовыя адказаць с. Вераніка Блізнюк FMA, салезіянскія аніматары Ганна Семак і Вераніка Рогач са Смаргоні.
Пры падрыхтоўцы рубрыкі выкарыстаны ўрыўкі з кнігі Ігара і Андрэя Баранавых “Тата, адкажы мне, чаму...”
Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі. На пытанні заўсёды гатовыя адказаць с. Вераніка Блізнюк FMA, салезіянскія аніматары Ганна Семак і Вераніка Рогач са Смаргоні.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.