ГРОДНА
Аўторак,
05 лістапада 2024 года |
Варта ведаць (83)
• Па дадзеных Статыстычнага штогодніка Касцёла, колькасць католікаў у свеце павялічылася на 18 млн. Такім чынам, колькасць вызнаўцаў Хрыста дасягнула 1,3 млрд. чалавек. Узрасла таксама агульная колькасць святароў. Галоўным чынам – у Азіі і Афрыцы. А ў Еўропе і Амерыцы іх стала менш. Паменшылася колькасць манаскіх братоў і сясцёр, а таксама семінарыстаў, што рыхтуюцца да святарства. Рост колькасці клерыкаў заўважаецца толькі ў Афрыцы і Акіяніі.†
• Святы Айцец Францішак аб’явіў, што летняя рэзідэнцыя ў Кастэль Гандольфа (папскія апартаменты Апостальскага палаца) зачыняецца і стане часткай музея. Рэзідэнцыя існуе з часоў Урбана VIII (XVII ст.). У часе свайго пантыфікату папа Францішак не правёў там ні адной ночы. У распараджэнне турыстаў будзе перададзена папская спальня, капліца, бібліятэка, кабінет, пакоі сакратароў, швейцарская зала, а таксама зала кансісторыя, у якой сустракалася калегія кардыналаў.
• Хутка стартуе IV тур папскай дабрачыннай латэрэі. Білеты на яе можна купіць праз інтэрнэт (на старонцы aticanstate.va). Выручаныя сродкі будуць выкарыстаны для аказання дапамогі ахвярам трагічнага землятрусу, які ў жніўні адбыўся ў цэнтральнай частцы Італіі, а таксама на падтрымку ініцыятыў на карысць бяздомных. Сярод прызоў ёсць некалькі падарункаў, якія Папа атрымаў у мінулым годзе: аўтамабіль “Опель”, пёравая ручка “Montblanc”, некалькі веласіпедаў, гадзіннік, кавамашына, гамак. Білеты на латарэю каштуюць 10 еўра. Розыгрыш прызоў адбудзецца 2 лютага 2017 года ў прысутнасці спецыяльнай камісіі.
• Больш за 2 млн. пілігрымаў з усяго свету наведалі ў Фаціме выставу “Зямля і Неба. Пілігрымы і святыя з Фацімы”. Экспазіцыя была прадстаўлена ў падзямеллі базілікі Найсвяцейшай Тройцы. Сярод экспанатаў – крыж, які Маці Божай Фацімскай падарыў св. Айцец Піо, ружанец св. Маці Тэрэзы з Калькуты, акуляры Слугі Божай Лусіі ад Езуса, удзельніцы аб’яўленняў 1917 года. Выстава падрыхтавана да 100-годдзя марыйных аб’яўленняў у Фаціме. У наступным годзе плануецца каля 150-ці разнастайных мерапрыемстваў звязаных са святкаваннем гэтай падзеі.
• У Аўганістане ёсць толькі адно месца, у якім штодзённа адпраўляецца св. Імша. Гэта каталіцкая капліца, што знаходзіцца на тэрыторыі італьянскага пасольства. Як гаворыць пробашч а. Джавані Сцалезэ, у краіне, “без сумнення, тысячы вернікаў”, але толькі нямногія з іх практыкуюць веру. Але і тыя нячаста могуць прыходзіць у касцёл. Нядзеля тут з’яўляецца працоўным днём. Больш таго, з меркаванняў бяспекі часта нельга пакідаць дамы. Звычайна ў нядзельнай Ім- шы ў капліцы прымае ўдзел 30-50 чалавек.
pch24.pl; ekai.pl; credo-ua.org
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 57 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.