ГРОДНА
Панядзелак,
13 мая 2024 года |
XXXII Звычайная Нядзеля
З Eвангелля св. Лукі
Тады падышлі некаторыя з садукеяў, якія казалі, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго: “Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства брату свайму. Было ж сем братоў. Першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны. Потым другі, і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі. Урэшце, памерла і жонка. Дык вось, пасля ўваскрашэння, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю”. Езус сказаў ім: “Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення. А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра куст, калі назваў Пана «Богам Абрагама, і Богам Ісака, і Богам Якуба». Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць”.†
Лк 20, 27–38
Новае Жыццё
Жыццё пасля смерці з’яўляецца адной з найбольшых таямніц, якая цікавіць кожнага. Многія хацелі б ведаць, як яно будзе выглядаць, што за адносіны чакаюць з блізкімі і іншымі асобамі.
Евангеліст Лука прапануе спыніцца над тэмай вечнага жыцця на падставе дыялогу паміж садукеямі і Езусам. Хрыстос выразна падкрэслівае, што існаванне пасля смерці не з’яўляецца працягам зямнога быцця, а атрымлівае зусім іншы характар. У лепшым свеце не будзе адчування часу, нікога не будзе турбаваць няпэўнасць, сумненні і страх. Не будуць цікавіць мірскія справы: ці ёсць ежа ў халадзільніку або запасы на крызісны дзень, ці тое, як хораша і модна апрануцца.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 233 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.