ГРОДНА
Нядзеля,
05 лютага
2023 года
 

23 кастрычніка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 wszystkich sw

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і ласлаўлёным, а Бог адорвае Вас сваімі ласкамі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Лядска
◊◊◊
Шаноўнай Спадарыні Ірэне Ашмян з нагоды Дня нараджэння жадаем радасці, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, поспехаў у працы і ў штодзённым жыцці, здзяйснення мар, душэўнага супакою, шчырых і адкрытых людзей на Вашым шляху. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх, Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Марыі Панны, усіх дароў ад Хрыста, моцнага здароўя, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Няхай агонь Святога Духа, які палае ў Вашым сэрцы, ніколі не згасне, а радасць несці Хрыста людзям напаўняе душу. Дзякуем за навуку і веды, якімі Вы заўсёды гатовыя з намі падзяліцца, а Богу – за тое, што паслаў нам Вас.
Парафіяне з в. Еўлашы
◊◊◊
Шаноўная Марыя Юльянаўна Трубей! З нагоды 80-годдзя перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай побач будуць доб- рыя і зычлівыя людзі, а ўсмешка не знікае з Твайго твару.
Дочкі Валянціна і Таццяна, сын Анатоль, былыя парафіяне з Зэльвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, а таксама няспыннай дапамогі святога Заступніка. Няхай праца прыносіць шчодры плён на ніве Пана і будзе дапамогай для нас у дарозе да святасці. Няхай усмешка ніколі не знікае з Твайго твару, а радасць і дабрыня заўсёды госцяць у сэрцы.
Родныя
◊◊◊
Паважанаму Айцу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай святарскай паслугі, а таксама здароўя, стойкасці і моцы на кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас найлепшым здароўем, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы, святы Заступнік нястомна дапамагае, а Святы Дух адорвае патрэбнымі дарамі. Жадаем таксама радасці, сіл, людской зычлівасці і стойкасці ў працы.
Вернікі з в. Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця і радасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожную хвіліну жыцця, Найсвяцейшая Маці настомна апекуецца, а Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам.
Удзячныя парафіяне з капліцы Божай міласэрнасці, Свіслач
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе доўгім і ясным, і на ім сустракаюцца добрыя людзі. Няхай Вашы шчырыя малітвы і павучальныя казанні пранікаюць глыбока ў людскія душы і радуюць сэрцы. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем, Святы Дух – усімі дарамі, а моц і сіла выплываюць з Крыжа Езуса. Няхай святы Заступнік абараняе Вас у кожную хвіліну жыцця. Дзякуем за адданую працу пры рамонце касцёла.
З малітвай, Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай ніколі не згасне запал да абвяшчэння Божага слова, а радасць несці Хрыста людзям напаўняе Вашае сэрца. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Міжэрычаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  330

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.