ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
Што адпуст дае чалавеку?

Кожны грэх нясе за сабой наступствы. Ён пазбаўляе чалавека еднасці з Богам і тым самым “блакуе” крыніцу вечнага жыцця. Гэта называецца “кара” за грэх. Яна вынікае з самой натуры граху, таму не павінна ўспрымацца ў якасці Божай помсты. Пазбавіцца бязладу неабходна або тут, на зямлі, або пасля смерці ў месцы для душ пад назвай “чысцец”.
Паводле Катэхізіса каталіцкага Касцёла, адпуст (indulgentia) – гэта дараванне Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо прабачана. Розніца паміж поўным і частковым адпустамі ў тым, у якой ступені вольным ад “кары” ён робіць чалавека. Калі параўнаць ачышчэнне душы з рамонтам, то розніца такая ж, як паміж капітальным і касметычным аднаўленнем. †

Каб атрымаць поўны адпуст, трэба пазбавіцца прыхільнасці да любога граху, нават паўсядзённага (калі гэта ўмова цалкам не здзейснена, атрымліваецца частковы адпуст), быць у стане асвячаючай ласкі (без смяротнага граху), прыняць святую Камунію, адгаварыць пэўныя малітвы (напрыклад, “Ойча наш”, “Вітай Марыя”), а таксама памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і выканаць учынак, звязаны з адпустам.
Ахвяраваць адпуст можна за сябе ці за памерлых праз паслугу Касцёла, які раздае ласкі адкуплення. Жывыя вернікі маюць магчымасць асабіста скарыстаць з адпусту. Ахвяраваць яго за блізкага чалавека немагчыма, бо атрымліваецца, што воля асобы не адыгрывае ніякай ролі ў справе Збаўлення. А такая выснова супярэчыць навуцы і рэчаіснасці Касцёла.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.