ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (125)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Учынкі міласэрнасці абуджаюць у нас патрэбу і здольнасць рабіць веру жывой і актыўнай праз дзеянне сваёй любові. Я перакананы, што праз гэтыя простыя штодзённыя жэсты мы можам здзейсніць сапраўдную культурную рэвалюцыю, як гэта было ў мінулым. Колькіх святых яшчэ сёння памятаюць не за рэалізаваныя вялікія справы, але дзякуючы любові, якую яны здольны былі сведчыць. Учынкі міласэрнасці з’яўляюцца рысамі аблічча Езуса Хрыста, які клапоціцца пра сваіх самых малых братоў, каб прынесці кожнаму пяшчоту і блізкасць Бога. Няхай Дух Святы запаліць у нас жаданне жыць паводле такога ладу. Давайце нанова вывучым на памяць учынкі міласэрнасці адносна цела і душы, просячы Пана, каб дапамог нам рэалізаваць іх кожны дзень.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі Святога Айца, 12.10.2016  †


Кс. бп Юзаф СтанеўскіКс. бп Юзаф Станеўскі

   Згодна з падказкай Езуса, будаваць трэба на скале, бо тады дом не зможа абрушыцца. Гэта значыць, будаваць на Хрысце і з Хрыстом. З Кімсьці, хто заўсёды верны, нават калі мы не захоўваем вернасць, з Кімсьці, хто пастаянна схіляецца над нашым зраненым грахом сэрцам і гаворыць: “Я не асуджаю цябе. Ідзі і адгэтуль больш не грашы”.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас інаўгурацыі навучальнага года ў Гродзенскай ВДС, 08.10.2016

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Сапраўдная хрысціянская ідэнтычнасць – няпростая справа. Быць хрысціянінам азначае прыняць праўду Евангелля і жыць ёю. Небяспека, якая нам пагражае, заключаецца ў тым, што, вызваліўшыся ад знешніх путаў, мы па сваёй волі трапляем у іншыя формы прыгнёту. А іх вельмі шмат у сучасным свеце, і яны вядуць да парушэння Божага закону.
    Катэхізіс каталіцкага Касцёла вучыць, што “чалавечае сэрца абцяжаранае і разлютаванае. Неабходна, каб Бог даў чалавеку новае сэрца. Навяртанне – гэта, перш за ўсё, справа ласкі Бога, які вяртае нашыя сэрцы да сябе. Бог дае сілы распачаць жыццё нанова. Адкрываючы для сябе веліч Божай любові, сэрца скаланаецца ад жаху і цяжару граху і пачынае баяцца абразіць Бога грахом і аддаліцца ад Яго. Сэрца чалавечае навяртаецца, пазіраючы на Таго, хто быў прабіты нашым грахом” (ККК 1432).

Фрагмент Пастырскага паслання на распачацце перэгрынацыі фігуры МБ Фацімскай у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.