ГРОДНА
Аўторак,
29 красавіка 2025 года |
Лямус пабрыгіцкага кляштара дачакаўся рэстаўрацыі

Без адзінага цвіка
Драўляны лямус, размешчаны на тэрыторыі комплекса пабрыгіцкага кляштара ў Гродне, уяўляе сабой двухпавярховы будынак з балюстрадай і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны на бутавым падмурку ў традыцыях беларускага народнага дойлідства: з масіўных усечаных брусоў, без выкарыстання клямараў і металічных цвікоў.
Да сённяшняга дня няма адзінага меркавання наконт дакладнай даты пабудовы гэтага помніка архітэктуры. Паводле некаторых крыніц, драўляны будынак быў узведзены ў 1630 годзе. Аднак, як зазначае кс. Антоній Грэмза, рэктар пабрыгіцкага касцёла, датаванне пабудовы лямуса першай паловай ХVII стагоддзя – яўнае перабольшванне. “Магчыма, гэтая лічба з’явілася па прычыне таго, што некаторыя даследчыкі звязалі будаўніцтва лямуса з будаўніцтвам самаго пабрыгіцкага кляштара, – гаворыць кс. Антоній. – Акурат на пачатку ХVII стагоддзя па запрашэнні маршалка ВКЛ Крыштафа Весялоўскага ў Гродна прыбылі першыя манахіні брыгіткі. Захаваліся звесткі з 1634 го- да, згодна з якімі сёстры жылі ў драўляным доме. Але гэта наўрад адна і тая ж пабудова”.†

Лямус належаў сёстрам да 1950 года. Пасля быў зачынены і разам з іншымі пабудовамі, якія знаходзіліся на тэрыторыі старадаўняга кляштара брыгітак, быў перададзены ва ўжыванне псіханеўралагічнаму дыспансеру. Афіцыйнае вяртанне кляштарных будынкаў мясцоваму Касцёлу адбылося толькі ў 2003 годзе.
|
Аднавіць, захаваўшы аўтэнтычнасць

“Сёння мы маем на руках тэхнічную дакументацыю па аднаўленні гродзенскага лямуса, – гаворыць кс. Аляксандр Сасноўскі, кіраўнік эканамічна-будаўнічага аддзела Гродзенскай дыяцэзіі і адказны за рэстаўрацыю лямуса. – Важна падкрэсліць, што на аб’екце будуць праводзіцца менавіта рэстаўрацыйныя працы. Іх нельга блытаць з рэканструкцыяй. Паколькі лямус уключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, дзе яму прысвоена нулявая катэгорыя (гісторыка-культурная каштоўнасць, уключаная або прапанаваная да ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны – заўв. рэд.), нашай галоўнай задачай з’яўляецца не толькі аднаўленне будынка, але і захаванне яго аўтэнтычнасці”. Святар адзначае, што правядзенне рэстаўрацыйных прац будзе ажыццяўляцца строга на падставе распрацаванай навукова-праектнай дакументацыі, зацверджанай у міністэрствах культуры абедзвюх краін. За выкананне адказны польскі бок: у праекце задзейнічаны архітэктары, інжынеры, праекціроўшчыкі і іншыя кваліфікаваныя спецыялісты, якія займаюцца драўляным дойлідствам, валодаюць гістарычнымі тэхналогіямі будаўніцтва і маюць багаты вопыт у гэтай галіне. “Мы ўжо ачысцілі будынак ад смецця, знялі з драўляных сцен дранку і тынкоўку, якія з’явіліся тут у савецкі час, – адзначае кс. Аляксандр. – Цяпер будзем умацоўваць фундамент. Пасля чаго прыступім да замены некалькіх прагніўшых драўляных элементаў, якія ляжаць на падмурку. Да пачатку зімы хочам паспець накрыць спецыяльным тэнтам дах будынка, каб абараніць яго ад далейшага разбурэння пад уздзеяннем ветру і ападкаў”, – дзеліцца планамі святар. І дадае, што каманду рэстаўратараў наперадзе чакае шмат працы: трэба замяніць падлогі, прыбраць перагародкі і печкі ўнутры будынка (паколькі яны не з’яўляюцца аўтэнтычнымі), адрамантаваць унікальную страху з дранкі.
|
“Нельга, каб унікальны помнік стаяў без справы, трэба ўдыхнуць у яго жыццё”

Святар зазначае, што фонды дыяцэзіяльнага музея размесцяцца ў будынку пабрыгіцкага кляштара. Там жа плануецца стварыць інтэрактыўны канферэнцзал на 100 чалавек, дзе будуць дэманстравацца відэаэкскурсіі па аб’екце. Фінальным этапам прац будзе добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.