ГРОДНА
Аўторак,
29 красавіка 2025 года |
Учынак для цела бліжняга. Суцяшаць вязняў

Свет вязняў – гэта вобраз укрыжаваных жыццём людзей, якіх нельга пакідаць на волю лёсу. Дзесьці глыбока ў душы зняволеныя жывуць з перакананнем, што хтосьці адкрые на іх свае вочы і сэрца, не будзе ацэньваць, а падумае з міласэрнасцю. Некалі Ян Павел II дакладна заўважыў: “Кожны вязень, які адбывае пакаранне за ўчыненае злачынства, не перастаў быць чалавекам. І хоць на ім ляжыць цяжар слабасці, небяспекі і граху, а можа, нават настойлівае вяртанне да яго, усё ж ён не пазбаўлены той цудоўнай магчымасці, якой з’яўляецца навяртанне, выпраўленне”. Акружаючым варта разумець, што дрэнны не чалавек, а яго ўчынкі. †
Суцяшаць – значыць прыносіць палёгку, заспакаенне. Таму суцяшэнне вязняў скіравана на будучыню і праз гэта звязана з вяртаннем надзеі. Зняволены павінен усвядоміць, што ён здольны да дабра. Ніколі не позна навярнуцца, заўсёды можна пачаць спачатку. Бог гэтага чакае, запрашае кожнага без выключэння да невычарпальнай крыніцы міласэрнасці.
Вязням як нікому патрэбна любоў, бо за кратамі яны востра адчуваюць яе недахоп. Гэтую любоў можна рэалізаваць, перш за ўсё, у малітве. Праз заступніцтва бліжніх Езус, поўны міласэрнасці, удзяляе грэшнікам сваё бласлаўленне, што з’яўляецца найважнейшай падтрымкай у справе збаўлення.
На сёння ў Беларусі функцыянуе каля 30-ці ўстаноў закрытага тыпу крымінальна-выканаўчай сістэмы (у тым ліку папраўчыя і выхаваўчыя калоніі, СІЗА і турмы). У іх адбываюць пакаранне больш за 30 тысяч чалавек. Калі б на кожную сотню католікаў у нашай краіне знайшлася хоць адна сям’я, якая б малілася за вязня, духоўнай апекай былі б забяспечаны ўсе зняволеныя.
Трэба не забывацца на адну важную ісціну: у кожнай асобе, створанай па вобразе і падабенстве Усемагутнага, увасоблены Хрыстос. Да таго, сам Езус падкрэслівае, што жыве ў кожным, хто пакутуе ад адзіноты: “Быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне” (Мц 25, 36). Непасрэдна Хрыстос, схоплены ў Гефсіманіі ля падножжа Аліўнай гары і заведзены на слуханне перад Сінэдрыёнам, пасля абвяшчэння прыгавору, што асуджаў Яго на смерць, апошнюю ноч свайго жыцця правёў кінуты ў цямніцу, што выконвала функцыю турмы. Таму заставацца нячулымі да зняволеных няправільна, бо тым самым праяўляецца здрада хрысціянству.
У Евангеллі паводле св. Яна чытаем словы Езуса: “Кожны, хто чыніць грэх, – гэта нявольнік граху” (Ян 8, 34). Наказ суцяшэння вязняў нясе абавязацельства актыўнага ўдзелу ў справе выпраўлення грэшнасці кожнага чалавека і цэлага чалавецтва. Не заўсёды трэба накіроўвацца ў турму, каб сустрэць людзей, якія востра патрабуюць дапамогі ў вызваленні з путаў зла і сапсаванасці. Адно зняволенне з’яўляецца для чалавека крыніцай сілы і прычынай для славы – калі ён захоплены і зняволены Хрыстом.

|
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.