ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
XXX Звычайная Нядзеля

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: “Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: «Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю». А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: «Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка». Кажу вам, што менавіта гэты пайшоў у дом свой апраўданы, а не той, бо кожны, хто ўзвышае самога сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, узвысіцца”.†
Лк 18, 9–14
Шанс на збаўленне
Справядлівасць – гэта цнота, на якую абапіраюцца міжасабовыя адносіны людзей. Аддаваць тое, што належыць, быць у разліку, не ствараць клопатаў – усё гэта прыкметы сумленнага чалавека, якому можна давяраць.
Справядлівымі людзьмі ў габрэяў лічыліся фарысеі. Мытнікі ж прызнаваліся здраднікамі свайго народу, бо працавалі на рымскага акупанта. Чаму Езус у сённяшнім Евангеллі ставіць у прыклад менавіта мытніка, а не фарысея? Фарысей захоўваў суровы пост, абыходзячыся два дні штотыднёва без пітной вады, і аддаваў дзесяціну, памеры якой маглі перавышаць 20% заробку. Але рабіў ён гэта для заспакаення пачуцця ўласнай дасканаласці і не адчуваў неабходнасці ў Божым апраўданні, бо лічыў сябе справядлівым. Мытнік жа, б’ючы сябе ў грудзі, выражаў жаль за грахі, прызнаваўся перад Усемагутным, што патрабуе Яго міласэрнасці, таму быў апраўданы перад трыбуналам Нябеснага Айца. Бог дае шанс на збаўленне толькі тады, калі мы становімся пакорлівымі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.