ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (81)

Варта ведаць

•   У пачатку кастрычніка папа Францішак наведаў Азербайджан. Падарожжа адбылося пад дэвізам “Усе мы – браты”. Гэта другая паездка Святога Айца на Каўказ пасля яго візіту ў канцы бягучага года ў Арменію. Раней (30 верасня – 2 кастрычніка) Пантыфік быў з візітам у Грузіі. Азербайджан – найбольшую па тэрыторыі і колькасці насельніцтва каўказскую краіну – у маі 2002 года наведваў таксама Ян Павел ІІ.

    Касцёл у Германіі мае новага нябеснага заступніка. У баварскім Вюрцбургу адбылася беатыфікацыя а. Энгельмара Унцайтыга з супольнасці Місіянераў з Марыянхіла. Меў ледзьве 34 гады, калі загінуў у канцэнтрацыйным лагеры ў Дахаў. Яго часта называюць нямецкім Максімільянам Кольбэ, бо падобна святому ён аддаў сваё жыццё за вязняў. Падчас беатыфікацыйнай урачыстасці прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кард. Анджэла Амата заўважыў, што айцец быў “іскрой сапраўднай чалавечнасці ў цёмнай ночы нацысцкага тэрору”.
   
   •  Больш за 5 тысяч вернікаў з усёй Польшчы прынялі ўдзел у ХХХІІ Пілігрымцы сужэнстваў і сем’яў, якая адбылася ў 4-ю нядзелю верасня на Яснай Гары. Згодна з традыцыяй падчас нядзельнай св. Імшы сабраныя пары аднавілі свае шлюбныя абяцанні. Сёлетняя сустрэча была прысвечана паглыбленню паслання папы Францішка, заключанага ў паслясінадальнай адгартацыі “Amoris laetitia”, у якой Пантыфік заахвочвае сужэнцаў падтрымліваць моцнае каханне, напоўненае такімі каштоўнасцямі, як велікадушнасць, зацікаўленасць, вернасць і цярплівасць.
     
    Крыж супакою, выкананы для Еўрапарламента і перададзены ў Брусэль яго дэлегатам Отмарам Карасам, пасля некалькіх месяцаў “выгнання” вярнуўся на сваё ранейшае месца. Член Еўрапарламента з Германіі Арнэ Герыке пракаментаваў гэтую падзею словамі: “Такім чынам хрысціянскія каштоўнасці Еўропы зноў трапілі ў належнае месца”. Крыж з’яўляецца паменшанай копіяй пяціметровага крыжа, устаноўленага ў 2006 годзе на адной з гор у ваколіцах Эбензэ ў Верхняй Аўстрыі. Пабудаваны з металічнай рашоткі, унутры якой змешчаны камяні з усіх краін-членаў Еўрасаюза.
   
    ААН фінансава падтрымала выданне антыкаталіцкай кнігі, якая патрабуе ад Касцёла змяніць сваё вучэнне аб чалавечай сексуальнасці. У адказ на гэта больш за 500 амерыканскіх навукоўцаў апублікавалі сумесную заяву, у якой цалкам падтрымалі вучэнне, выкладзенае папам Паўлам VI у энцыкліцы “Humanae Vitae”. Яны адзначаюць, што кніга не ўносіць нічога новага ў дыскусію аб маральнасці кантрацэпцыі, а толькі паўтарае аргументы, якія былі абвергнуты яшчэ ў 1968 годзе.

credo-ua.org; pch24.pl; ekai.pl; be.radiovaticana.val

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.