ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (124)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Быць дасканалымі – значыць быць міласэрнымі. Неміласэрны чалавек з’яўляецца дасканалым? Не! Неміласэрны чалавек з’яўляецца добрым? Не! Дабрыня і дасканаласць укаранёныя ў міласэрнасці. Канешне, прыклад таму – Бог. Але калі на гэтай падставе задумацца, то для людзей становіцца немагчымым дасягненне абсалютнай дасканаласці. Аднак, калі Ён стаіць перад нашымі вачыма як міласэрны, мы можам лепш зразумець, у чым заключаецца Яго веліч, і імкнуцца стаць як Ён: поўнымі любові, спачування, міласэрнасці. Кожны хрысціянін пакліканы быць сведкам міласэрнасці на шляху да святасці. Падумаем, колькі святых сталі міласэрнымі, таму што дазволілі Божай міласэрнасці напоўніць свае сэрцы! Яны аддалі цела любові Пана, “выліваючы” яе ў разнастайныя патрэбы пакутуючага чалавецтва. У гэтым росквіце шматлікіх форм любові можна заўважыць адлюстраванні міласэрнага аблічча Хрыста.
        
Фрагмент зварота перад малітвай “Анёл Панскі”, 25.09.2016  †


Кс. бп Аляксандр КашкевічКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Папа Бенедыкт XVI у адной са сваіх прамоў трапна сказаў пра чалавека, што ён шчаслівы, бо мае калені. Д’ябал не мае каленяў, таму ён і д’ябал, цемра, таму навекі адсунуты ад Бога і не можа да Яго наблізіцца. А чалавек шчаслівы, бо можа маліцца, спавядацца, прыступаць да святой Камуніі, адараваць, трываць ля Езуса, утоенага ў Найсвяцейшым Сакраманце.
    Таму давайце памятаць пра калені, бо малітва і адарацыя – гэта вялікая сіла, зброя Касцёла, веснік перамогі над злом, якой мы дабіваемся дзякуючы Божай моцы.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў Сакулцы, 02.10.2016

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Трэба памятаць аб тым, што міру нельга дасягнуць выключна чалавечымі гуманітарнымі дзеяннямі, у гарызантальнай плошчы. Патрэбна вертыкальнае ўздзеянне – Божая дапамога. Хрыстос выразна кажа, што без Яго нічога нельга дамагчыся. Калі мы выракаемся Езусавай прапановы міру, то не знойдзем яго ў свеце. Адзіная наша надзея – у міры з Богам.
    Быць хрысціянінам азначае быць паслядоўнікам Хрыста, а не проста дабрадзеем, філантропам. Паміж гэтымі паняццямі існуе вялікая розніца. Хрысціянін з’яўляецца такім дабрадзеем, які цесна злучаны з Езусам, дзякуючы чаму прыклад яго жыцця перадаецца іншым. Таму, змагаючыся за мір на зямлі, нам найперш неабходна думаць аб супакоі ў нашых сэрцах. А ён будзе, калі жыць у міры з Богам: гэта значыць, паводле Яго закону. Толькі тады мы станем сапраўднымі прыладамі міру.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў інтэнцыі супакою, 20.09.2016

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  90

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.