ГРОДНА
Панядзелак,
30 студзеня
2023 года
 

XXVIII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус, калі ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею. І калі Ён уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: “Езус, Настаўнік, змілуйся над намі”. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: “Ідзіце, пакажыцеся святарам”. А калі адышлі, яны ачысціліся. І адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: “Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца?”. І сказаў яму: “Устань, ідзі; вера твая збавіла цябе”.

Лк 17, 11–19


Аздараўленчая моц веры
   “Езус, Настаўнік, змілуйся над намі!”. Напэўна, не аднойчы многія ў сваіх малітвах ужывалі падобныя словы. Асабліва тады, калі сапраўды перажывалі цяжкія і балючыя моманты, калі ўжо нічога самі не маглі зрабіць, не мелі сіл, надзеі, а часам ужо і жадання, каб штосьці змяніць, бо здавалася, што гэта не мае сэнсу. Дадзены фрагмент Евангелля паказвае нам сустрэтых Езусам пракажоных: адрынутых гамадствам, пакінутых сам-насам са сваёй хваробай. Толькі ў Ім няшчасныя бачаць ратунак. І атрымліваюць тое, аб чым просяць. Адзінае толькі – забываюцца падзякаваць. Усе, акрамя самараніна. Таксама і мы: аддзячваем людзям, якія нейкім чынам аказалі нам дапамогу, але не заўсёды памятаем пра Бога.
    Езус здзяйсняе ў нашым жыцці цуды. Для гэтага неабходны толькі вера і давер Богу. Вера пераносіць горы, можа аздаравіць, здзейсніць тое, што здаецца немагчымым. І калі так станецца, варта не забыцца падзякаваць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  336

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.