ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
XXVI Звычайная Нядзеля
З Eвангелля св. Лукі
Езус сказаў фарысеям: “Быў адзін багаты чалавек, які апранаўся ў парфіру і тонкае палатно і кожны дзень цудоўна банкетаваў. А нейкі жабрак, па імені Лазар, ляжаў каля ягонай брамы ў струпах і хацеў насыціцца тым, што падала са стала багацея. Сабакі ж прыходзілі і лізалі струпы ягоныя. Памёр жабрак і ўзнесены быў анёламі на ўлонне Абрагама. Памёр і багаты і быў пахаваны. У пекле, будучы ў пакутах, ён узняў вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлонні ягоным. І, усклікнуўшы, сказаў: «Ойча Абрагаме, злітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб памачыў канец пальца свайго ў ваду і ахаладзіў язык мой, бо я пакутую ў полымі гэтым». Але Абрагам сказаў: «Дзіця, успомні, што ты атрымаў ужо сваё дабро ў жыцці сваім, падобным чынам і Лазар – ліха. Цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш». [...] Тады сказаў ён: «Дык прашу цябе, ойча, пашлі яго ў дом бацькі майго, бо ў мяне пяць братоў. Няхай засведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакуты». [...] Абрагам адказаў: «Калі Майсея і прарокаў не слухаюцца, то, калі хто і ўваскрэсне з мёртвых, не павераць»”.†
Лк 16, 19–31
Міласэрнасць – крыніца ўбогіх
Багач – гэта той, хто мае зацененае эгаізмам сумленне, ахопленае пагоняй за прыемнасцямі сэрца, абцяжараную зямнымі дабротамі душу, аглушаныя шумам забаў і незаспакоенымі жаданнямі пачуцці. Такі чалавек не заўважае падобных да Лазара: хворых, галодных, пакутуючых, прыніжаных. Ён становіцца бесклапотным і пыхлівым нявольнікам граху, таму не дае сябе захапіць закліку да навяртання, заключанаму ў Божым слове.
“Езус Хрыстус, хоць быў багатым, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам” (2 Кар 8, 9).
Ён з’яўляецца тым “эканомам” міласэрнага Бога, які сцёр кантраст паміж багачом і бедным. Збаўца не шкадаваў сіл, здароўя, часу, любові, міласэрнасці і, урэшце, нават жыцця, становячыся падобным і да бедных, і да багатых. Дык чаму толькі тыя грэшнікі і мытнікі раскайваюцца, кажучы: “Я зграшыў. Адплачу ў чатыры разы больш, нават палову сваёй маёмасці аддам”? Сёння і Ты, “багач”, можаш убачыць Лазара і нават пяцярых братоў, якім неабходна Твая “палова маёмасці”, каб стварыць месцы працы ці апрацаваць раны.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.