ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Быць настаўнікам – значыць змяняць свет

Слова рэдактара

Самым вялікім скарбам кожнага народа з’яўляюцца дзеці і моладзь. “Паколькі чалавек – асноўная і адначасова штодзённая дарога Касцёла, зразумела, што перыяду маладосці ён надае асаблівую ўвагу як ключавому этапу жыцця асобы”, – пісаў св. Ян Павел ІІ у Лісце да моладзі ўсяго свету.
    Першымі выхавацелямі маладых людзей з’яўляюцца бацькі, якіх ніхто і нішто не можа замяніць. Аднак сучаснай сям’і неабходна інстытуцыйная дапамога і падтрымка. У гэтым працэсе вельмі важную ролю адыгрываюць школа і настаўнікі. На іх плечы ўскладзена адказная, хоць так часта і недаацэненая паслуга. Забеспячэнне добрай адукацыяй – клопат аб будучыні маладога чалавека і ўсёй краіны. Яна спрыяе належным умовам правільнага развіцця дзяцей і моладзі і дапамагае ў фарміраванні асобы так, каб у дарослым жыцці ніхто не пашкадаваў аб сапсаваных гадах.
Праца ў школе нялёгкая, але прыемная з-за таго, што настаўнікі знаходзяцца поруч з маладым пакаленнем, якому “аддаюць сябе”. Гэтую прафесію выбіраюць па пакліканні. З-за пачуцця прызначэння праца не ўспрымаецца інструментальна. Кожны дзень у школе становіцца цудоўнай прыгодай. Быць настаўнікам – значыць змяняць свет. Навучаючы дзяцей, настаўнікі ўплываюць на тое, якімі людзьмі яны стануць. Праз выхаванне супрацоўнічаюць з імі ў стварэнні сістэмы каштоўнасцей, падказваюць, як перамагаць слабасці, умацоўваюць іх веру ва ўласныя магчымасці.
    На пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама ў пярэдадзень Дня настаўніка хочацца падзякаваць усім работнікам сферы адукацыі – выкладчыкам, настаўнікам і выхавацелям – за тое, што яны з вялікай адданасцю рэалізуюць сваю місію. Адкрываюцца на выхаванцаў, спадарожнічаюць ім у сталенні і развіцці, уводзяць у прастору сучасных ведаў і тэхналогій, адначасова абапіраючыся на дасягненні і мудрасць папярэднікаў і пастаянна ўдасканальваючы ўласныя навыкі. Узгадваючы тое дабро, якое кожны з нас атрымаў ад сваіх настаўнікаў, хочацца пажадаць, каб яны і далей былі аўтарытэтамі, якія не толькі словамі, але і прыкладам уласнага жыцця паказваюць, як жыць годна.
   
   Давайце ахінём сваімі малітвамі ўсіх, хто ўкладвае сэрца ў развіццё і выхаванне новага пакалення. Няхай яны і ў далейшым з адданасцю спадарожнічаюць маладым людзям і будуць сведкамі таго, што выбар адпаведнай іерархіі каштоўнасцей робіць чалавека шчаслівым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.