ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка
2024 года
 

Варта ведаць (79)

Варта ведаць

•   Папа Францішак рыхтуе на 20 лістапада кансісторый, дзе будуць абвешчаны прозвішчы новых кардыналаў. Сярод 107 асоб, якія маюць права ўдзелу ў канклаве, 49 паходзяць з Еўропы, 19 – з Лацінскай Амерыкі, 14 – з Афрыкі, 12 – з Азіі, 10 – з Паўночнай Амерыкі і 3 – з Акіяніі. У суме яны прадстаўляюць 59 краін свету. Святы Айцец хоча зрабіць больш выразнай ідэю паўсюднасці каталіцкага Касцёла. Кансісторый стане трэцім за час пантыфікату папы Францішка.

    Праведзенае ў 64-ох краінах апытанне паказала, што да папы Францішка пазітыўна адносяцца ў сярэднім 54% іх насельнікаў. Найлепш ставяцца да яго жыхары Партугаліі (94%), а сярод кантынентаў – Лацінскай Амерыкі (77%). Папулярнасць Папы выходзіць за межы каталіцкага Касцёла: аб ім пазітыўна выказваюцца больш за палову яўрэяў, пратэстантаў і нават атэістаў. Апытанне было праведзена паміж вераснем і снежнем мінулага года сеткай устаноў маркетынгавых даследаванняў “WIN”.
   
    У Замбіі па ініцыятыве мясцовага епіскапата распачаліся ўрачыстасці юбілею евангелізацыі. Першыя місіянеры прыбылі ў гэтую краіну ў жніўні 1891 года. Дэвіз святкавання: “125 гадоў Божай любові і міласэрнасці”. Як узгадвае абп Ігнацій Чама, першыя місіянеры сутыкнуліся ў Замбіі з супольнасцю, поўнай праблем, многія з якіх дагэтуль поўнасцю не вырашаны. Аднак Касцёл заўсёды стараўся прыносіць гэтым людзям Добрую Навіну аб Божым Валадарстве і аб надзеі годнага, бяспечнага жыцця на зямлі.
     
    У санктуарыі Маці Божай Чанстахоўскай у Мерылвілі ў амерыканскім штаце Індыяна адбыліся паланійныя ўрачыстасці з нагоды 1050-годдзя хросту Польшчы. Да святкавання далучылася Палонія не толькі з Чыкага, але і з штатаў Ілінойс, Індыяна і Мічыган. Мноства пілігрымаў прыбыло таксама з іншых частак ЗША. Канцэлебраваную св. Імшу ўзначаліў бп Юзаф Завіткоўскі. У гаміліі іерарх падкрэсліў выключнасць мерылвільскай копіі абраза Маці Божай Чанстахоўскай, у воку якой знаходзіцца сляза – сімвал цярпенняў польскага народа.
   
    У межах дня падтрымкі мясцовага “Карытас” на паўночным усходзе Аргенціны спяклі самую вялікую ў гэтай мясцовасці піцу. У вырабе 112-метровай стравы ўдзельнічала 20 кухараў. Яе падзялілі на 5 тыс. кавалкаў. Акрамя таго, было прыгатавана 20 тыс. аргенцінскіх варэнікаў. Усе сродкі, атрыманыя ад продажу ласункаў, былі прызначаны для “Карытас” у г. Расарыё, дзе праходзіла акцыя.

сredo-ua.org; ekai.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  86

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.