ГРОДНА
Субота,
22 сакавіка 2025 года |
Любі і будзь любімым

Служачы сярод самых бедных, яна паказвала ўсяму свету, што варта і нават трэба нястомна прыходзіць на дапамогу іншаму чалавеку. Ужо пры жыцці многія называлі яе святой. Ад журналістаў манахіня вельмі часта чула пытанні: “Маці Тэрэза, як вы лічыце, чаму людзі называюць Вас «хадзячай святой»?”. †
Тады яна адказвала: “Не здзіўляйцеся, калі бачыце ўва мне Езуса, таму што кожны з нас пакліканы быць святым”. Манахіня прыгадвала людзям, што святасць – не прывілей для выбраных, а абавязак усякага чалавека.
Аднойчы ў аэрапорце, накіроўваючыся з місіяй у чарговую краіну, Маці Тэрэза заўважыла ўбогую і няшчасную жанчыну, якая была вельмі сумнай. Адыходзячы да самалёта, яна падышла да незнаёмкі і сказала: “Прывітанне. Я Маці Тэрэза. Вось мая візітка”. На картачцы не было кантактнай інфармацыі, а толькі яе вядомае выказванне: “Плёнам цішыні з’яўляецца малітва, плёнам малітвы – вера, плёнам веры ёсць любоў, плёнам любові – служэнне, плёнам служэння – супакой”. Яна зрабіла так, бо бачыла, што гэтай асобе неабходны дробны жэст дабрыні, любові, спачування.
Сёння навокал мноства такіх няшчасных, разгубленых і адрынутых. Нас кожны дзень акружаюць розныя людзі, у тым ліку і тыя, каму неабходна невялічкае праяўленне любові. Тое, што некалі рабіла Маці Тэрэза, сёння можа зрабіць кожны з нас. Давайце праз звычайныя рэчы даваць свету і ўсім вакол незвычайную любоў. Давайце прынясём радасць і ўсмешку блізкім, выкажам словы падтрымкі, падорым прыгожую кветку і прыйдзем на дапамогу таму, хто аказаўся ў патрэбе. Памятайма пра тое, што кожнага з нас Бог стварыў для вялікіх рэчаў. І адна з іх – любіць і быць любімым.
Падзякуем міласэрнаму Богу за тое, што даў нам св. Тэрэзу з Калькуты, якая праз нястомную малітву – крыніцу ўсіх спраў духоўнай і цялеснай міласэрнасці – стала адлюстраваннем любові да Бога і прыкладам служэння іншым.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 285 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.