ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка 2024 года |
Новы дырэктар “Карытас”: пашырыць спектр дапамогі патрабуючым
З жніўня бягучага года дырэктарам “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі прызначаны кс. д-р Раман Рачко. Новую пасаду ён будзе сумяшчаць з абавязкамі рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У інтэрв’ю святар распавядае пра планы арганізацыі, яе асаблівасці і маг- чымы саўдзел кожнага ў дабрачыннай справе.
Кс. д-р Раман Рачко нарадзіўся 25 сакавіка 1979 г. у Алекшышках.
Паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы (Гродзенская дыяцэзія).
У 2002 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.
24 мая 2003 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
У 2003–2005 гг. вучыўся ў Каталіцкім універсітэце ім. Яна Паўла ІІ у Любліне (Польшча).
У 2005–2007 гг. займаў пасаду прэфекта гродзенскай семінарыі, у 2007–2009 гг. – намесніка рэктара.
З 2009 г. служыў у парафіі ў Рацінгене Кёльнскай архідыяцэзіі (Германія).
31 ліпеня 2014 г. прызначаны рэктарам Гродзенскай ВДС.
20 жніўня 2016 г. – дырэктарам дабрачыннага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. †

– Кс. Раман, на Вашу думку, якая місія ўскладзена на Вас як на кіраўніка “Карытас”?
– З аднаго боку, яна падобна на місію кіраўніка любой іншай арганізацыі – забяспечыць эфектыўную дзейнасць у накірунку, акрэсленым статутам. З дугога боку, каталіцкая і дабрачынная арганізацыя мае сваю спецыфіку. “Карытас” і яго кіраўнік павінны дзейнічаць не толькі ў прававых рамках дзяржаўнага заканадаўства, але і ў рамках Кананічнага права, успрымаць сваю дзейнасць не толькі як службовы абавязак, але і як спаўненне адной з функцый каталіцкага Касцёла. Як вядома, такіх функцый тры: абвяшчэнне Божага слова (martyria), здзяйсненне культу (leiturgia) і служэнне (diakonia). Гаворка як раз аб дыяконіі.
– У чым бачыце будучыню дабрачыннай арганізацыі? У якіх кірунках неабходна развівацца?
– На сённяшні дзень “Карытас” мае даволі шырокае поле дзейнасці і ахоплівае сваёй апекай усе катэгорыі сацыяльна неабароненых грамадзян: ад шматдзетных сем’яў да адзінокіх састарэлых, ад бяздомных да вязняў, ад малазабяспечаных і інвалідаў да моладзі. Праекты рэалізуюцца самыя розныя: сацыяльныя, адукацыйныя, інвестыцыйныя і інш. Мяркую, што буду абапірацца на існуючы вопыт дзейнасці арганізацыі і адначасова шукаць нейкія дадатковыя шляхі, якія б дазволілі пашырыць спектр дапамогі патрабуючым. На маю думку, адным з такіх напрамкаў з’яўляецца развіццё парафіяльных “Карытас”. Прыкладам таму можа паслужыць добра арганізаваная праца такога тыпу ў некаторых краінах Захаду.
– Ці плануеце задзейнічаць у працы “Карытас” семінарыстаў?
– Клерыкі супрацоўнічаюць з “Карытас” і сёння. Штогод выязджаюць у статусе валанцёраў-выхаваўцаў у лагер адпачынку для дзяцей у в. Няцеч, што ў Лідскім раёне. Маю надзею, будзе маг- чымасць бліжэй пазнаёміць будучых святароў з рознымі напрамкамі працы “Карытас” і тым самым звярнуць іх увагу на людзей бедных і патрабуючых, аб чым вельмі часта успамінае Святы Айцец Францішак.
– Дарэчы, як просты чалавек можа далучыцца да ініцыятыў “Карытас”, каб асаблівым чынам адгукнуцца на пасланне Пантыфіка на Год міласэрнасці?
– Дапамагаць бліжняму праз “Карытас” можа любы жадаючы, незалежна ад веравызнання. Рэалізаваць сябе і выкарыстаць дадзеныя ад Бога таленты можа кожны. Шляхоў для гэтага шмат: ахвяраванні на рахунак арганізацыі, удзел у акцыях, што ладзяцца таварыствам, і, канешне, малітва ў яго інтэнцыі. У свеце вельмі шмат людзей, якія па розных прычынах не кожную нядзелю прыходзяць у касцёл, але заўсёды гатовы прыняць удзел у рознага тыпу дабрачынных акцыях. Хацелася б, каб і ў нас як мага больш людзей у парафіях адкрывалі свае сэрцы на іншых, знаходзілі для гэтага магчымасць і час. Варта памятаць, што дапамога патрабуючым – адзін са спосабаў практыкавання сваёй веры, важнасць якога нам добра знаёмая з Евангелля.
Кс. д-р Раман Рачко змяніў на пасадзе кс. Віталія Дабраловіча, які кіраваў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі на працягу апошніх дзесяці гадоў, а зараз з’яўляецца дырэктарам Нацыянальнага “Карытас”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 78 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.