ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XXIII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: “Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем. Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: «Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць». Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру. Гэтак ніхто з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем”.

Лк 14, 25–33


Нявольнік міласэрнага Айца
   Жыццё паводле Езуса – гэта, на самой справе, страта жыцця. Бог захапляе, вабіць, запрашае пайсці за Ім... Але з пэўнымі ўмовамі: з нянавісцю да зямных прывязанасцей і ўласцівай разважлівасцю. Мы можам згадзіцца на ўсё гэта альбо не. Аднак, бывае інакш: калі ў нас не хапае мудрасці, каб падлічыць выдаткі, тады мы губляем усё, становімся жыццёвым пасмешышчам, руінамі. І калі ў слязах падаем на калені або ў летаргічным сне варочаемся на ложку ў пакутах, не маючы сіл нават на тое, каб укленчыць, вось тады мы пытаемся: “Чаму гэта мяне напаткала?”. Але не трэба думаць, што мы павінны самі нешта зрабіць, бо чалавек нічога не можа без Бога: ні палюбіць Яго, ні зненавідзець гэты свет.
    Як марнатраўны сын вяртаецца да айца, так і беглы нявольнік Анісім вяртаецца да свайго пана. Таму і мы не можам згубіць канчатковую мэту, якая надае сэнс і вартасць нашаму жыццю: “быць вучнем Езуса” ці “калі не сынам, то нявольнікам міласэрнага Айца”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.