ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім. Заўважыўшы, што запрошаныя выбіралі першыя месцы, расказаў ім прыпавесць: “Калі нехта пакліча цябе на вяселле, не сядай на першае месца, каб не аказалася, што нехта з пакліканых ім больш ганаровы за цябе, і каб той, хто запрасіў і яго, і цябе, не падышоў і не сказаў табе: «Саступі яму месца». І тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца. А калі цябе запросяць, прыйдзі і сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоў да цябе і сказаў: «Дружа, перасядзь вышэй». Тады будзе табе пашана перад тымі, хто сядзіць з табою. Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца”. Пасля Езус сказаў таму, хто запрасіў Яго: “Калі наладжваеш абед ці вячэру, не кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні родных тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны не паклікалі цябе ў адказ, і ты атрымаў бы адплату. Але, калі наладжваеш гасціну, кліч убогіх, калекаў, кульгавых, невідушчых, і шчаслівы будзеш, што яны не маюць як адплаціць табе, бо адплаціцца табе ў дзень уваскрасення справядлівых”.

Лк 14, 1. 7–14


Гасціна міласэрнасці
   Развіваючы справу евангелізацыі, Езус выкарыстоўвае нагоду, каб выправіць некаторыя нашы скажэнні. Падчас пасілку Ён дае два важныя ўрокі: адзін накіраваны да запрошаных, другі – да запрасіўшых.
    Гаспадара Хрыстос заахвоціў рабіць так, як рабіў сам, запрашаючы на вялікую гасціну ў Валадарстве убогіх, засмучаных, ціхіх, галодных, прыгнечаных (як мы сказалі б сёння – тых, хто патрабуе ўчынкаў міласэрнасці адносна душы і цела). Так павінна быць і на эўхарыстычнай гасціне ў Касцёле. Калі ты патрабуеш міласэрнасці, можаш адчуваць сябе запрошаным. І памятай, што гаспадаром з’яўляецца Бог. Ён стварыў цябе з зямлі (humus), таму будзь пакорны (humilitas). Пакорны чалавек – гэта той, хто займае апошняе месца, хто стаіць нізка, хто моцна трымаецца зямлі і таму не губляе раўнавагі. Сам Езус сказаў, што прыйшоў нам служыць. І стаў выразным прыкладам пакоры, калі схіліўся, каб абмыць ногі вучням. Такім чынам, быць пакорным – самая чалавечая справа.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.