ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
Уражанні ад СДМ 2016
Каля двух гадоў таму на сустрэчу нашага душпастырства моладзі ў Кракаве, дзе я вучуся, завітала група арганізатараў СДМ. Яны заахвочвалі да ўдзелу ў валантарыяце. Ужо тады я ведаў, што хачу быць часткай гэтай цудоўнай падзеі. Але так склалася, што мая асабістая валанцёрская прыгода пачалася толькі за некалькі тыдняў да афіцыйнага распачацця мерапрыемства.
На працягу некаторага часу я быў у самым сэрцы валантарыяту – у рэгістрацыйным цэнтры, дзе патрабаваліся людзі для канцылярскай працы. Маім заданнем было адказваць на электронныя лісты і запаўняць анкеты ксяндзоў, якія, напрыклад, забыліся выслаць свой здымак ці іншыя даныя.
“Ваша паслуга вялікая”, – такімі словамі на пачатку св. Імшы для валанцёраў у кракаўскіх Лагеўніках звярнуўся да нас мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш. Некалькі тысяч апранутых у блакітнае адзенне маладых людзей на ўсіх вядомых і невядомых мне мовах ад усяго сэрца і з усіх сіл спявалі: “Jesus Christ – You all my life”. Я адчуваў, што набліжаецца штосьці сапраўды вялікае і прыгожае. З кожнага кутка Кракава даносілася музыка, спеў. Горад пачаў жыць па-іншаму. †

Падчас урачыстага адкрыцця Дзён моладзі маёй задачай была апека і аказанне дапамогі ў сектары для інвалідаў. Невымоўная атмасфера панавала сярод гэтых людзей. Усмешка не сыходзіла з іх твараў, а ў вачах іскрыўся бляск сапраўднай Божай радасці.
На наступны дзень мы разам з іншымі валанцёрамі віталі пілігрымаў на пероне чыгуначнага вакзала і ўказвалі прыбыўшым дарогу на патрэбныя трамвайныя ці аўтобусныя прыпынкі. Не перашкаджала слабое валоданне англійскай мовай. Дастаткова было ўсміхнуцца і махнуць рукой у патрэбным накірунку – і людзі ўжо былі ўдзячныя і шчаслівыя.
Незабыўныя ўражанні пакінулі апошнія дні моладзевай сустрэчы. Мне пашчасціла быць накіраваным на службу ў нулявыя сектары (тыя, што знаходзіліся побач з алтаром). Ад самай раніцы мы чакалі пілігрымаў. Мы былі побач з вядомымі зоркамі, з прэзідэнтам Польшчы, але самае галоўнае – вельмі блізка да Папы.
Валанцёрства, акрамя паслугі бліжнім, да чаго часта заклікае Святы Айцец, з’яўляецца цудоўнай магчымасцю, каб пазнаёміцца з мегаадкрытымі людзьмі. Спадзяюся, мы будзем падтрымліваць кантакт з маімі новымі сябрамі і яшчэ абавязкова сустрэнемся з імі праз тры гады ў Панаме.
Часам Бог робіць прыгожыя падарункі... Пашчасціла і мне. Гэтым летам я трапіла на СДМ у Кракаве.
На вялікую сустрэчу з папам Францішкам сабралася моладзь, якая жадала рознымі спосабамі нястомна праслаўляць Хрыста. Гэты адзіны дух трымаўся на працягу першага тыдня ў розных польскіх дыяцэзіях і на працягу другога тыдня ў Кракаве, кульмінацыйным месцы сёлетняй хрысціянскай падзеі.
Першы тыдзень СДМ мне разам з сябрамі давялося правесці ў Варшаўскай архідыяцэзіі. Знаёмства з цікавай гісторыяй старога горада Варшавы, яе прыгожай архітэктурай, вялікімі і святымі людзьмі гэтай краіны спалучалася з самым галоўным дарам ад Пана Бога – Эўхарыстыяй – і сумеснымі малітвамі на працягу дня.
На другім тыдні СДМ моладзь з усяго свету сабралася ў Кракаве – духоўнай сталіцы Божай міласэрнасці. Сэрца поўнілася вялікай радасцю і шчасцем, якое выплывала знутры, бо толькі такія перажыванні атрымліваеш ад усемагутнага Бога.
Вельмі значнай для мяне стала сустрэча з папам Францішкам. Я ўслухоўвалася ў кожнае слова Пантыфіка і старалася выбраць з яго прамоў штосьці адметнае для сябе. Папа заклікаў нас, моладзь, перамагаць страх, які можа паралізаваць чалавека, і памятаць, што без міласэрнасці чалавек у жыцці нічога не можа зрабіць.
Спадзяюся, Дні моладзі ў Кракаве яшчэ доўгі час будуць мяне натхняць, каб несці міласэрнасць усяму свету, і ў першую чаргу – сваім блізкім і знаёмым.
Для мяне СДМ у Кракаве – гэта міжнародная сустрэча братоў і сясцёр у Хрысце. Да глыбіні душы краналі ўсмешкі і шчырая радасць ад сустрэчы на вуліцах і плошчах Кракава зусім незнаёмых маладых людзей з розных краін свету. Разам з імі спявалі, смяяліся і віталі Папу. У гэтыя дні Кракаў напоўніўся сямейнай атмасферай, радасцю і маладосцю.
Безумоўна, важным момантам гэтых дзён былі сустрэчы з папам Францішкам. Яго простыя, канкрэтныя і такія актуальныя словы гучалі як заклік да кожнага маладога чалавека выйсці з зоны камфорту. “Езус – Пан рызыкі” – гэты выраз Святога Айца правакуе давяраць Богу, Яго любові і міласэрнасці.
Як адказны па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі я спадарожнічаў беларускім удзельнікам СДМ з самага пачатку. Як адна вялікая сям’я мы ехалі спецыяльным цягніком “Гродна – Кракаў”, супольна перажывалі ўсе хвалюючыя і радасныя хвіліны.
Падчас СДМ мы сустракалі людзей з розных кантынентаў. Больш за ўсё мяне кранула тое, што, нягледзячы на розніцу ў мовах, маладыя людзі разумелі адзін аднаго, маглі выразіць свае пачуцці, засведчыць, што можна жыць у згодзе і любові як адна сям’я дзяцей Божых. Я ўсцешаны тым, што наша моладзь прыняла ўдзел у гэтай падзеі, таму што менавіта гэтыя хлопцы і дзяўчаты праз некалькі гадоў будуць вырашаць лёс свету. А той духоўны досвед, які яны атрымалі ў Кракаве, безумоўна, прынясе добры плён.
Хачу таксама выразіць глыбокую пашану і ўдзячнасць польскім сем’ям, якія сардэчна і гасцінна прымалі ў сваіх дамах удзельнікаў Дзён моладзі. Пробашч парафіі св. Максімільяна Кольбэ ў Кракаве, дзе мы спыніліся, напярэдадні СДМ арганізаваў для парафіян спецыяльныя курсы англійскай і рускай мовы. Таму людзі былі падрыхтаваныя да прыезду гасцей і ахвотна адкрылі для пілігрымаў не толькі дзверы ў свае дамы, але і ў свае сэрцы.
Большасць нашых маладых людзей ніколі раней не прымалі ўдзелу ў СДМ, таму сёлетняя сустрэча ў Кракаве была для іх вялікім адкрыццём і спазнаннем Паўсюднага Касцёла маладых.
Канешне, можна было ляжаць дома на канапе і сачыць за падзеямі па тэлебачанні або ў інтэрнэце. Але зусім іншае, калі чалавек сам выязджае на сустрэчу і адчувае гэтую невымоўную атмасферу, дух радасці і еднасці, разнастайнасць народаў і моў.
Усё гэта дорыць незабыўныя ўражанні і пакідае глыбокі след у душы. Падчас такіх сустрэч чалавек адчувае сябе часткай жывога і сапраўднага Касцёла. Гэты досвед супольнасці з’яўляецца адным з найлепшых пладоў удзелу ў СДМ. Сярод беларускіх хлопцаў і дзяўчат быў заўважны духоўны энтузіязм, радасць, эйфарыя, калі яны прадстаўлялі сваю краіну спевам, танцам і сведчаннем. Для іх вельмі важна, што яны маюць сваю ідэнтычнасць і што іх добра і адкрыта ўспрымаюць іншыя.
У гэтым годзе галоўнай тэмай сустрэчы была Божая міласэрнасць. Гэта прымушала задумацца над пытаннем, як Касцёл павінен далей ісці за Хрыстом у духу міласэрнасці. Для мяне як душпастыра гэта таксама быў своеасаблівы выклік, каб знайсці адпаведны спосаб перадаць маладым людзям гэтую таямніцу, каб яны таксама жылі Божай міласэрнасцю, не баяліся ёй даверыцца і дзяліліся ёю з іншымі.
Безумоўна, СДМ кожны перажыў па-свойму... Але адно вядома дакладна: нягледзячы на цяжкасці і стомленасць, мы разам з моладдзю усяго свету перажылі падчас гэтай сустрэчы мноства радасных, шчаслівых і непаўторных хвілін.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 19 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.