ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Варта ведаць (77)

Варта ведаць

•  Папа Францішак напісаў прадмову да зборніка “Давайце любіць тых, каго не любяць” (Amiamo chi non è amato), прысвечанага бласлаўлёнай Маці Тэрэзе з Калькуты. “Заставайцеся ў Пану і любіце, як любіць вас Бог, будзьце будаўнікамі мастоў, каб разбурыць логіку падзелаў, адчужэння, страху; смела выходзьце на сустрэчу жыцця, якое з’яўляецца Божым дарам”, – напісаў Пантыфік. Кніга выйшла ў свет 23 ліпеня і ўжо з’явілася на паліцах кніжных крамаў.

    Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў афіцыйна зацвердзіла трох малых бласлаўлёных мучанікаў з Тласкала заступнікамі мексіканскіх дзяцей. Бласлаўлёныя Хрыстафор, Антоній і Ян, жорстка забітыя ў 1527–1529 гг., належалі да першага пакалення асоб, евангелізаваных францішканцамі і дамініканцамі ў хуткім часе пасля заваявання гэтых зямель Іспаніяй. Яны загінулі ў страшных муках ад рук членаў сваіх сямей ці равеснікаў за тое, што, будучы католікамі, змагаліся з язычніцкім ідалапаклонствам і супраціўляліся мнагажонству.
   
    18–20 верасня ў Асізі адбудзецца IV Сусветны дзень малітвы аб супакоі. Аб гэтым паведаміла каталіцкая супольнасць св. Ідзія. Вядучыя прадстаўнікі Касцёлаў і рэлігій збяруцца, каб з міжрэлігійнага пункту погляду разам засяродзіцца над выклікамі сучаснага свету. У цэнтры сустрэчы – праблема тэрарызму і міграцыі. Упершыню малітоўная сустрэча ў Асізі прайшла 30 гадоў таму, у 1986 г., па запрашэнні папы Яна Паўла ІІ. Апошняя сустрэча адбылася па ініцыятыве Бенедыкта XVI у кастрычніку 2011 г.
     
    Пасля перамогі футбольнай зборнай Партугаліі на чэмпіянаце Еўропы трэнер Фернандо Сантош падзякаваў Богу за поспех. Ён прызнаўся, што перад кожным матчам давяраў сваіх футбалістаў Хрысту. У дзень фіналу раніцай ён прачытаў урывак з Евангелля паводле св. Мацвея, вырашыўшы, што выкарыстае яго на сходзе перад матчам. “Я папрасіў сваіх гульцоў, каб яны былі «чыстыя як галубы і мудрыя як змеі»”, – паведаміў у інтэрв’ю партугальскім журналістам Сантош. Каманда выйграла фінал з лікам 1:0 у дадатковы час. Трэнера зборнай партугальцы празвалі “мужам веры”.
   
     Забойства ў Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ мясцовага святара кс. Жака Амеля павялічыла да 14-ці колькасць людзей Касцёла, якія ў гэтым годзе загінулі ў служэнні Хрысту. Палову ахвяр складаюць святары, астатнія – гэта 5 манахінь і 2 свецкіх супрацоўнікі “Карытас”. Забойствы адбыліся на 4-х кантынентах у 10-ці краінах. У мінулым годзе забіты 22 душпастырскія працаўнікі. Годам раней было 26 ахвяр, у 2013 г. – 22, а ў 2011 г. – 13.

сredo-ua.org; pch24.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.