ГРОДНА
Панядзелак,
04 снежня 2023 года |
Мы цалкам Твае, Марыя!

Згодна з традыцыяй урачыстасці ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай папярэднічала малітоўнае чуванне, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх парафій горада. Кульмінацыйным момантам свята стала адпустовая св. Імша, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Звяртаючыся да шматлікіх вернікаў, прысутных на набажэнстве, іерарх адзначыў выключную ролю Марыі ў жыцці кожнага чалавека. Біскуп падкрэсліў, што Маці Божая апекуецца намі, а мы павінны дбаць пра тое, каб вера, захаваная і перададзеная старэйшым пакаленнем, надалей фармавала жыццё грамадства. “Сённяшні свет патрабуе сведкаў Езуса Хрыста, якія б не навучаннем ці словам, а звычайным штодзённым жыццём сведчылі аб сваёй веры, аб Божым Валадарстве, брамы якога адкрыў для свету Езус. Няхай Божая Маці і Яе заступніцтва дапаможа нам трываць у еднасці з Хрыстом, і праз гэта – у радасці Яго Валадарства”, – сказаў іерарх. †

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.