ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XX Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус сказаў сваім вучням: “Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ужо разгарэўся. Хростам павінен Я ахрысціцца і як жа пакутую, пакуль гэта не споўніцца. Думаеце, што Я прыйшоў даць зямлі спакой? Не, кажу вам, не спакой, але раздзяленне. Бо з гэтага часу пяцёра ў адным доме будуць падзеленыя, трое супраць дваіх і двое супраць траіх. Бацька будзе супраць сына, і сын супраць бацькі, маці супраць дачкі, і дачка супраць маці, свякроў супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць свекрыві сваёй”.

Лк 12, 49–53


Перамога Езусавай любові
   Езус Хрыстус, прыходзячы на зямлю, прыносіць збунтаванаму і разгубленаму свету супакой. Але не ўсе людзі прымаюць гэты дар Езуса. Не ўсе жывуць ва ўзаемнай любові адзін да аднаго.
    Хрыстос прыходзіць, каб пакласці канец усім разломам і расколам, якія пануюць у многіх людскіх сем’ях, дзе бацькі паўстаюць супраць дзяцей, дзеці – супраць бацькоў і г. д. Ён прагне, каб паміж людзьмі запанаваў супакой, каб усе адчулі сябе сапраўды вольнымі і шчаслівымі.
    Перажываючы Юбілейны год міласэрнасці, мы асаблівым чынам запрошаны да любові. У нас столькі нагод для гэтага! Столькі людзей Пан Бог кожны дзень ставіць на нашым жыццёвым шляху! Мы павінны даць ім любоў, унесці ў іх дамы і сем’і Хрыстовы супакой, падарыць просты жэст дабрыні і прыязнасці нашым блізкім. Толькі любоў канчаткова пераможа і з’яднае ўсіх вакол Даўцы і Стварыцеля гэтай любові – Езуса Хрыста.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.