ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
Прагнем надалей працягваць прыгожую гісторыю

Маладыя людзі ехалі ў Кракаў, каб памаліцца разам са Святым Айцом Францішкам. Ім было неабходна, каб хтосьці паверыў, што яны – добрыя людзі. А Папа менавіта так заўсёды і думае: моладзь – гэта наша надзея. Падзея стала сапраўдным святам веры і маладосці нашага Касцёла і найлепшым досведам у жыцці маладых людзей.†
Невыпадкова, што гэтае моладзевае сведчанне веры і абвяшчэнне любові Хрыста гучала ў надзвычайны Юбілейны год міласэрнасці менавіта з Кракава, адкуль па ўсім свеце разышлося пасланне аб міласэрнасці Пана. Маладыя людзі з іскрай вырушылі адтуль у розныя бакі свету, каб дзяліцца сваёй верай, быць сапраўднымі сведкамі Езуса Міласэрнага, які і сёння дзейнічае з вялікай моцай і сілай.
З такім юнацкім запалам і энтузіязмам я як новы галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” прагну прыняць гэты выклік, які прапанаваў мне Касцёл. Я вельмі ўдзячны святарам, якія стваралі гісторыю нашай газеты з 1997 г., на чале з маім непасрэдным папярэднікам – кс. Паўлам Салабудам, які кіраваў рэдакцыяй на працягу апошніх сямі гадоў.
Перад цяперашнім калектывам яшчэ шмат працы. Мы прагнем дайсці да ўсіх нашых чытачоў і разам з іншымі каталіцкімі сродкамі масавай інфармацыі нашай краіны надалей настойліва ўказваць на табліцы Дэкалога і хрысціянскія вартасці, а таксама бараніць карані Еўропы. Мы будзем шукаць новыя формы абвяшчэння Евангелля ў свеце, поўным супярэчнасцей, дзе лю-дзі жывуць у пастаяннай спешцы. З яшчэ большым запалам будзем знаходзіць сляды Бога ў штодзённасці і дабірацца да сучасных сведкаў веры нашых зямель. Праз гэта мы жадаем паказаць, што наша бласлаўлёная зямля, акропленая кроўю мучанікаў, мае годных людзей, якія любяць Пана Бога і стараюцца весці вартае хрысціян жыццё. З часам рэдакцыя прапануе новыя рубрыкі, новыя твары, новыя прозвішчы...
Сардэчна вітаю чытачоў і запрашаю жадаючых да творчага супрацоўніцтва. Прыкладзём разам як мага больш намаганняў, каб нашае “Слова” сапраўды стала для кожнага “Жыццём”. Няхай дыяцэзіяльная газета стане госцем у кожнай каталіцкай сям’і!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.