ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
Вучыць любіць Бога і бліжняга

Складаная, няпростая гэта справа – выхаваць вернікаў духоўна здаровымі і адказнымі. Ксёндз Здзіслаў здолеў стаць для нас добрым пастарам. Ён старанна вучыць ісці па шляху, які вядзе да паяднання з Богам, настаўляе няўмелых і падтрымлівае слабых, суцяшае засмучаных і наведвае хворых, бласлаўляе і моліцца за нас. Заўсёды падае прыклад глыбокай малітвы, мудрага слова і духоўнай моцы. Кожнае казанне пробашча насычана светлай любоўю да Бога, Радзімы, людзей. Словы святара напаўняюць нашыя сэрцы верай, надзеяй і любоўю да Пана Езуса Хрыста, за што мы яму вельмі ўдзячныя. †
Наш пробашч – натура творчая, мэтанакіраваная. Усё ў яго атрымліваецца. Ён вельмі добры, чалавечны. З ім лёгка размаўляць. Інтэлігентны, мудры, справядлівы, цярплівы, старанны, безадказны, працалюбівы. Пад кіраўніцтвам пробашча праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол плябаніі. Шмат сіл укладзена ім у рамонт касцёла, які раней зацягнуўся надоўга. Арганізаваны араторый, дзе з задавальненнем для вучобы, гульні і малітвы збіраюцца дзеці. Да іх ксёндз Здзіслаў адносіцца з павагай і трапятлівай любоўю.
А колькі мерапрыемстваў праведзена ў нашым касцёле! Яны не забудуцца, бо пакінулі ў сэрцах вернікаў глыбокі след. Урачыстасці з нагоды першага дня нараджэння араторыя, сакраманту канфірмацыі, урачыстасць у гонар Марыі Успамогі Хрысціян. Не так даўно ў касцёле прайшлі святыя місіі. А колькі задавальнення прынесла нам свята Нараджэння Хрыста! Падобнага мы ніколі раней не бачылі. Прыгожа і ўрачыста пробашч праводзіць хрышчэнне дзетак, удзяляе шлюб маладым. Увогуле, усё, што ладзіцца ў нашым касцёле, праводзіцца з вялікай любоўю і адказнасцю.
Трэба адзначыць таксама зладжаную работу святара і касцёльнага камітэта пры падрыхтоўцы і правядзенні свят, у штодзённым жыцці пры вырашэнні розных праблем. Хіба не ўдасца пералічыць усё, што праведзена і зроблена за такі кароткі час у нашым касцёле. А якія ў пробашча планы! Незразумела толькі, калі ён адпачывае.
Мы, вернікі, дзякуем Богу за тое, што паслаў на наш шлях такога цудоўнага святара і сапраўднага гаспадара нашага касцёла. Выказваем падзяку святару за распалены агонь веры, шчырую малітву, адкрытае сэрца і самаадданае служэнне Богу і людзям.
Спадзяёмся, што ксёндз Здзіслаў яшчэ доўга будзе выпраменьваць святло любові і саграваць цяплом усіх нас. Нізкі паклон за нястомную працу, духоўную апеку, шчырую малітву, цярплівасць, дабрыню і разуменне.
Няхай Ваш святарскі шлях, паважаны Ксёндз Пробашч, будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.