ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (76)

Варта ведаць

  14 чэрвеня быў прадстаўлены ліст Кангрэгацыі веравучэння да біскупаў каталіцкага Касцёла “Iuvenescit Ecclesia” (“Касцёл, які маладзее”). Яго тэмай з’яўляюцца часта далікатныя адносіны паміж касцёльнымі рухамі, харызматычнымі супольнасцямі і іерархіяй. У дакуменце рэкамендуецца, каб харызматычныя рухі знаходзіліся пад больш пільным кантролем біскупаў. Ардынарыі абавязаны старанна і ўважліва даследаваць усе прыватныя аб’яўленні, аб якіх паведамляюць члены харызматычных рухаў.

    Згодна з жаданнем папы Францішка, Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў апублікавала дэкрэт, у якім дзень успаміну святой Марыі Магдалены стане святам. Дакумент падкрэслівае, што “гэтае рашэнне ўпісваецца ў актуальны касцёльны кантэкст, які патрабуе глыбей засяродзіцца над годнасцю жанчыны, новай евангелізацыяй і веліччу таямніцы Божай міласэрнасці”. Свята будзе адзначацца 22 ліпеня – у дзень, калі да гэтага часу ўспаміналася святая Марыя Магдалена.
   
    Папа Францішак абвясціў святым бласлаўлёнага Станіслава Папчынскага, які быў знакамітым прапаведнікам, знаўцам духоўнага жыцця, выкладчыкам рыторыкі і пісьменнікам. Падчас беатыфікацыйнага працэсу айца Папчынскага Касцёл прызнаў цуд уваскрашэння дзіцяці, якое памерла ва ўлонні маці. Дзякуючы гэтай падзеі, сваім апекуном айца Станіслава Папчынскага выбралі абаронцы жыцця. Аб яго заступніцтве просяць таксама сужэнцы, якія маюць цяжкасці з зачаццем дзіцяці. Перад кананізацыяй касцёл прызнаў цуд надзвычайнага аздараўлення жанчыны, якая была заражана сэпсісам.
     
    У жніўні ў Манголіі ўпершыню адбудуцца святарскія пасвячэнні. Іх з рук біскупа Венсэслао Падзілья прыме дыякан Ёзэф Энк. Ён будзе першым мангольскім святаром на тэрыторыі апостальскай прэфектуры Улан-Батар. На сённяшні дзень усе святары і кансэкраваныя асобы, якія служаць у Манголіі, паходзяць з-за мяжы. Дарэчы, Касцёл у гэтай краіне налічвае 919 вернікаў, засяроджаных у 6-ці парафіях. Душпастарскую паслугу выконваюць 17 святароў, сярод якіх толькі 3 дыяцэзіяльных ксяндза. У Манголіі пражывае прыблізна 3 мільёны чалавек. Паводле апошніх падлікаў, каля 40% з іх – атэісты.
   
     Ідзе праца над другой часткай шырока вядомага фільма пра Езуса пад назвай “Мукі Хрыстовы”. Па словах рэжысёра Мэла Гібсана, “праект занадта масштабны, каб яго можна было ўтаіць”. Працяг карціны знаходзіцца на этапе напісання сцэнарыя. Як сцвярджае сцэнарыст Рэндалл Уоллес, “«Мукі» – гэта толькі пачатак. Яшчэ шмат чаго можна сказаць. Гэта будзе вялікая і святая справа”.

credo-ua.org; deon.pl; pch24.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.