ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
Ліда-Маладзёжны

Дэканат Ліда
Парафія заснавана ў 1994 г. У маі гэтага ж года вернікі ўсталявалі на ўездзе ў мікрараён Маладзёжны крыж і хутка збудавалі часовую капліцу, якая была асвечана 4 снежня. У чэрвені 1995 г. пачалі капаць катлаван пад фундамент будучай святыні ў стылі пост-мадэрнісцкіх трактовак неабарока. Касцёл пад тытулам Божай Міласэрнасці быў узведзены паводле праекта архітэктара Арманда Скаўроньскага і інжынера Гераніма Паўлоўскага з Зялёнай Гуры (Польшча).
Касцёл уяўляе сабой асіметрычную трохнефную базіліку з трансептам (утвораны рознымі ў архітэктурным плане капліцамі), прамавугольнай апсідай з сегментарнай алтарнай сцяной, фланкаванай дзвюма сакрыстыямі. Правы вугал галоўнага фасада святыні адзначаны асіметрычнай велічнай трох’яруснай вежай-званіцай. †

Касцёльны ўчастак абнесены металічнай агароджай на цагляных атынкаваных слупках з трохпралётнай неа-барокавай уваходнай брамай. У касцёльны комплекс уваходзіць і дзвюхпавярховая каменная плябанія з каплічкай Маці Божай перад ёй. Касцёл збудаваў кс. Станіслаў Пацына разам са сваімі парафіянамі.
15 красавіка 2007 г., у нядзелю Божай Міласэрнасці, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.