ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
“Міласэрнасці час да Бога набліжае нас!”
Пад такім дэвізам 1 чэрвеня ў Гродне адбыўся VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Сустрэча стала для хлопчыкаў і дзяўчынак сапраўдным святам, падчас якога яны маглі ўбачыць, што рэлігія – гэта не толькі св. Імша ў касцёле, але і штосьці фантастычнае, маглі зразумець, што ў клімаце веры таксама можна добра бавіцца.
Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці па традыцыі адбыўся ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і сабраў больш за 2 100 чалавек. Дзеці разам са сваімі святарамі, манаскімі сёстрамі, катэхетамі і бацькамі прыехалі не толькі з розных куткоў Гродзеншчыны, але і з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Урачыстае адкрыццё свята здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Іерарх, звяртаючыся да прысутных з прывітальным словам, падкрэсліў, што сёлетні Дзень дзіцяці з’яўляецца таксама нагодай для святкавання юбілею 25-годдзя дыяцэзіі. Біскуп выказаў надзею, што для кожнага хлопчыка і дзяўчынкі свята будзе дасканалай нагодай, каб узмацніць сувязь з Хрыстом, найлепшым Сябрам дзяцей, які ідзе з імі праз усё жыццё. †

Затым перад вясёлай і энергічнай публікай выступіў дзіцячы ансамбль “Анёлы” з гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы. А пасля распачаўся найважнейшы пункт праграмы Дня дзіцяці – урачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам кс. б-па Кашкевіча. Падчас набажэнства з гаміліяй да малых дыяцэзіян звярнуўся кс. Раман Катлімоўскі. Ён заахвоціў дзяцей заўсёды ў сваім жыцці кіравацца любоўю і міласэрнасцю.
“Міласэрнасць – гэта слова, якое можа значыць шмат, а можа і не значыць нічога. Усё залежыць ад таго, ці захочам мы сапраўды яго пачуць, прамовіць, і, што самае важнае, рэалізаваць”, – казаў кс. Раман.
Пасля Імшы надышоў час для супольнай забавы. Клоуны ў каляровых касцюмах і аніматары ў баечных уборах з усмешкамі на тварах забяспечылі выдатную порцыю забавы не толькі хлопчыкам і дзяўчынкам, але і дарослым. Не абышлося без мноства гульняў, конкурсаў, дэманстрацый пажарнікаў, а таксама музычных выступленняў і танцаў.
Напрыканцы мерапрыемства перад аўдыторыяй выступілі дзеці з парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне. Маленькія артысты прадставілі сцэнку – сучасную версію прыпавесці пра міласэрнага айца і марнатраўнага сына. А затым адбыўся канцэрт семінарыйнага гурта “AVE”.
Падсумоўваючы сёлетні Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, кс. Юрый Марціновіч, ініцыятар і арганізатар мерапрыемства, не ўтойваў радасці ад таго, што гэтая сустрэча карыстаецца такой папулярнасцю. “Тут дзеці могуць пазнаёміцца адзін з адным, а таксама ўзбагаціцца духоўна, таму што ў праграме ёсць св. Імша, кароткая катэхеза, тэатральнае прадстаўленне. Таму кожны можа вынесці з гэтай сустрэчы нешта важнае для сябе, што потым спатрэбіцца ў час сталення”, – падкрэсліў кс. Юрый.
“Міласэрнасць – гэта слова, якое можа значыць шмат, а можа і не значыць нічога. Усё залежыць ад таго, ці захочам мы сапраўды яго пачуць, прамовіць, і, што самае важнае, рэалізаваць”, – казаў кс. Раман.

Напрыканцы мерапрыемства перад аўдыторыяй выступілі дзеці з парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне. Маленькія артысты прадставілі сцэнку – сучасную версію прыпавесці пра міласэрнага айца і марнатраўнага сына. А затым адбыўся канцэрт семінарыйнага гурта “AVE”.
Падсумоўваючы сёлетні Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, кс. Юрый Марціновіч, ініцыятар і арганізатар мерапрыемства, не ўтойваў радасці ад таго, што гэтая сустрэча карыстаецца такой папулярнасцю. “Тут дзеці могуць пазнаёміцца адзін з адным, а таксама ўзбагаціцца духоўна, таму што ў праграме ёсць св. Імша, кароткая катэхеза, тэатральнае прадстаўленне. Таму кожны можа вынесці з гэтай сустрэчы нешта важнае для сябе, што потым спатрэбіцца ў час сталення”, – падкрэсліў кс. Юрый.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.