ГРОДНА
Чацвер,
26 верасня 2024 года |
З каталіцкага друку (119)
Паўтары тысячы дзяцей,
ахопленых
“Усынаўленнем сэрца”
Праграму ўсынаўлення на адлегласці праводзяць польскія палатыны праз Палатынскі місійны сакратарыят. †
ахопленых
“Усынаўленнем сэрца”
Мэта ініцыятывы палягае на падтрымцы самых маленькіх у місійных краінах і забеспячэнні іх асноўнымі сродкамі для жыцця.
Кс. Міраслаў Буяк, які працуе ў Камеруне, прызнаецца, што акцыя карыстаецца ўсё большай зацікаўленасцю галоўным чынам з-за сваёй канкрэтнасці. “Кожны, хто дапамагае дзіцяці, можа пра яго штосьці даведацца, і таму разумее, што гэта не кіданне грошай у скарбонку, а канкрэтная паслуга”, – падкрэслівае місіянер.Праграму ўсынаўлення на адлегласці праводзяць польскія палатыны праз Палатынскі місійны сакратарыят. †
Святы Айцец:
выкараніць усе праявы агрэсіі
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў больш чым з 40-а універсітэтаў свету, якія далучыліся да дзейнасці Папскага фонда “Scholas Occurentes”.
Сустрэча адбылася з нагоды сусветнага кангрэсу на тэму “Паміж універсітэтам і школай: сцяна ці мост?”, які праходзіў у Рыме. Падчас ватыканскага форуму прагучалі кранальныя сведчанні і былі ўручаны прэміі за міратворчую дзейнасць. Пантыфік падкрэсліў, што раздзяленне паміж народамі, сем’ямі, сябрамі нараджае варожасць і нянавісць, у той час як яднанне стварае грамадскае і братэрскае сяброўства, “культуру сустрэчы, якая бароніць нас ад рознага кшталту культуры адчужэння”. Біскуп аддаў нырку
маладому індусу
Малітоўную тэлефонную лінію адкрыла супольнасць “Дом малітвы Вроцлаў 24”.
Трыццацігадовы індус Саорай Судакаран – бедны чалавек, які належыць да адной з ніжэйшых каст. Два гады таму яму паставілі дыягназ “ныркавая недастатковасць”. Ён страціў працу, прадаў дом, каб аплаціць кошт дыялізаў, якія яму неабходна было прайсці. На бяду адгукнуўся сіра-малабарскі дапаможны біскуп дыяцэзіі Палаі Джэйкаб Мурыкен. Ён не толькі вырашыў аддаць нырку Саораю, але і дапамагчы пакрыць кошт лабараторных аналізаў і лячэння.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 97 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.