ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
“Не вы Мяне выбралі, а Я выбраў вас...”
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў гродзенскай катэдры адбыліся пасвячэнні прэзбітэрату і дыяканату. Касцёл узбагаціўся трыма новымі святарамі і адным дыяканам, выхаванцамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
На распачацце св. Імшы ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч даверыў кандыдатаў апецы Марыі – Маці святароў. І заахвоціў вернікаў маліцца праз Яе заступніцтва ў інтэнцыі вернасці тых, хто прымае пасвячэнні.
У гаміліі іерарх падкрэсліў, што святарская паслуга паходзіць ад Хрыста. “Езус – адзіны пасрэднік паміж Богам і людзьмі, які прагне, каб усе былі збаўленыя і дайшлі да пазнання Праўды”. Гэтую вялікую справу Ён даручыў Апосталам і іх пераемнікам, сярод якіх – і сённяшнія кандыдаты. “Не вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў, каб вы ішлі і прыносілі плён”, – звярнуўся словамі Езуса да кандыдатаў біскуп. Ардынарый адзначыў, што іх місіяй становіцца ратаванне чалавека ад духоўнай смерці і набліжэнне яму вобраза Бога. Іерарх звярнуў увагу, што пакліканне нараджаецца ў сям’і, таму заўсёды вельмі важная атмасфера ў “малым касцёле”, бо “тое, што чалавек выносіць з роднага дому, застаецца з ім на ўсё жыццё”. І выказаў падзяку бацькам. †

Напрыканцы новапасвечаныя святары і дыякан выказалі падзяку ўсім тым, хто быў побач з імі на дарозе жыцця. Прагучалі наступныя словы: “Кожны з нас, можа, і трохі нясмела, але з верай, хоча паўтарыць за святым апосталам Паўлам, што «з ласкі Божай я стаў тым, чым ёсць, і ласка Ягоная, дазеная мне, не была дарэмнаю» (1 Кар 15, 10)”.
“Сёння я гляджу на вас з вялікай надзеяй, што вы будзеце вернымі і святымі сынамі нашага Касцёла, непахіснымі і мужнымі сведкамі Хрыста. Нягледзячы на спакусы і цяжкасці, не бойцеся, Езус заўсёды з вамі”, – сказаў на заканчэнне біскуп.

Прэзбітэрскія і дыяканскія пасвячэнні прынялі:
- Ксёндз Андрэй Скамарошка (паходзіць з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне).
- Ксёндз Павел Скуба (паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы).
- Ксёндз Ян Варанецкі (паходзіць з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне).
- Дыякан Яўген Ціхан (паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе).
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.