ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
Пра кроціка Здзіся
Жыў-быў кроцік па імені Здзісь, у якога былі вельмі хворыя ногі. Ён заўсёды з зайздрасцю назіраў за іншымі звяркамі, якія маглі бегаць, бавіцца і скакаць. А кроцік сядзеў у куце, і тады ніхто не бачыў вялікіх слёз, якія цяклі з яго вачэй. Аднойчы, калі вавёркі, лісічкі, кроцікі і зайчыкі як звычайна весела гулялі, прыляцела мудрая сава. Птушка заўважыла маленькага звярка, які сядзеў у кутку пад дрэвам і плакаў. Ёй зрабілася шкада Здзіся. Сава села побач з ім на шырокай галіне і сказала:
– Здзісь, не плач, яшчэ ж не ўсё страчана. Я чула пра ўрача, які лечыць ногі. Але ён жыве вельмі далёка адсюль, і трэба яго шукаць. Калі б ты з ім сустрэўся, ён, напэўна, вылечыў бы цябе. Мудрая сава сказала, што гэта незвычайны ўрач. А калі так, то не было чаго вагацца. І Здзісь вырашыў паспрабаваць. †

– Калі гэты ўрач мне не дапаможа, – мармытаў сабе пад нос кроцік, – то гэтага ўжо ніхто больш не зробіць.
Як толькі надышоў вечар, Здзісь выбраўся з норкі і пакульбаў у падарожжа. Ногі вельмі балелі. Ён перасоўваўся павольна і часта вымушаны быў адпачываць. Часам Здзісь ажно сціскаў ад болю зубкі, але, нягледзячы на гэта, ішоў далей.
Па дарозе ён пытаўся ў звяроў, ці не бачылі яны гэтага незвычайнага доктара. Некаторыя казалі, што Вялікага Лекара не існуе, іншыя паказвалі памылковы напрамак. Урэшце кроцік ужо сапраўды не ведаў, куды ісці. Ён з сумам звесіў галоўку, сеў у роспачы пад дрэвам і пачаў плакаць. Раптам Здзісь пачуў шум крылаў савы.
– О, ты тут! Ты знайшоў Вялікага Лекара? – запыталася сава.
– Не. І я не ведаю, дзе яго шукаць, – адказаў кроцік.
Тады сава са здзіўленнем паглядзела на ногі звярка.
– Але табе ўжо не патрэбны ўрач! Твае ногі здаровыя, толькі слабаватыя. Шукаючы Лекара, ты трэніраваў мышцы ног, нягледзячы на боль. Гэтыя практыкаванні дапамаглі табе! Як жа гэта дзіўна! Як незвычайна!
І сапраўды, кроцік мог хадзіць усё даўжэй і далей, а боль станавіўся ўсё меншым. Хутка Здзісь ужо мог без перашкод бавіцца са сваімі ляснымі сябрамі.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.