ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

З каталіцкага друку (118)

Прэса

Будуць даследаваны
   “слёзы” статуі
   Панны Марыі

   Дыяцэзія горада Фрэсна (ЗША) абвясціла аб даследаванні cтатуі Божай Маці з Гвадэлупы, якая, паводле сцвярджэння яе ўладальнікаў і сведкаў, “плача” на працягу паўтара года.
Вадкасць, падобная на слёзы, утвараецца ў правым воку і сцякае па твары фігуры. Яе ўладальніца Марыя Кардэнас паставіла шклянку пад тварам Багародзіцы, каб сабраць слёзы і дзяліцца імі з людзьмі, што прыходзяць пабачыць цуд. Статую Панны Марыі жанчына атрымала ў падарунак 10 гадоў таму з нагоды Дня маці. Аднак невытлумачальны феномен пачаўся нашмат пазней – пасля забойства яе стрыечнага брата.
    Нягледзячы на тое, што сям’я Кардэнас не афішыруе свой адрас, усё ж гасцінна пускае ў дом тых, хто хоча ўбачыць Маці Божую, якая плача. Відавочцы сцвяр- джаюць, што “слёзы” цякуць няспынна, маюць масляністы характар і пахнуць ружамі.

Папа блаславіў абраз
для беларускай парафіі

   
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра папа Францішак блаславіў абраз св. Яна Паўла ІІ для беларускай парафіі, якая носіць яго імя. Гэта дакладная копія кананізацыйнага абраза самага вядомага Пантыфіка XX стагоддзя. Сімвалі- чна, што падзея адбылася ў Дзень нараджэння святога.
Абраз напісаны італьянскай мастачкай Аннай Тэдальдэ-Рычонэ. У будучым ён будзе вісець у цэнтральным алтары яшчэ непабудаванага касцёла св. Яна Паўла ІІ. “Я спадзяюся, што св. Ян Павел ІІ заступіцца за нас перад Айцом Нябесным, бо ў Мінску сапраўды патрэбны новыя касцёлы”, – паведаміў пробашч парафіі кс. Ігар Лашук.
    Ідэя стварэння парафіі св. Яна Паўла ІІ у Мінску з’явілася яшчэ ў 2011 г., а зарэгістравана была практычна на другі дзень пасля абвяшчэння яго бласлаўлёным. Такім чынам, парафія стала адной з першых у свеце, якая носіць яго імя.
   
Набяры нумар
да Пана Бога

   
Малітоўную тэлефонную лінію адкрыла супольнасць “Дом малітвы Вроцлаў 24”.
У кожную сераду па канкрэтным нумары тэлефона даступны асобы, якія моляцца ў індывідуальных інтэнцыях тых, хто вырашыцца патэлефанаваць.
    Супольнасць праводзіць штодзённую малітву ў многіх інтэнцыях, напрыклад, аб спыненні абортаў, выкананні Божага закона, супакоі ў свеце і г. д. З пэўнага часу да яе пачалі паступаць просьбы аб канкрэтных, прыватных справах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.