ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Учынак для душы бліжняга. Зносіць цярпліва знявагу
Чалавеку цяжка пагадзіцца з несправядлівасцю. Як правіла, у адказ на яе ўзнікае крыўда, абурэнне, пагарда. Горш таго, калі ў сэрцы нараджаецца жаданне адпомсціць, пакараць: на грубасць хочацца адказаць грубасцю, на дзёрзкасць – дзёрзкасцю. Але “не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром” (Рым 12, 21), – гаворыць у пасланні да рымлянаў апостал Павел.
Дадзеная праўда вынікае з закона любові да бліжняга, якая, згодна з Пісаннем, “усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць” (1 Кар 13, 7). Таму хрысціянін не можа судзіць тых, хто творыць несправядлівасць. Правасуддзе – выключная справа Бога.
Пад цяжарам крыўды часта здаецца, што Стварыцель пакінуў чалавека, дапусціўшы ў яго жыццё несправядлівасць. Узнікаюць пытанні: чаму гэта спаткала менавіта мяне? Дзе добры Бог, які гэта дазваляе? Варта памятаць, што Усявышні нікога не пакідае ў адзіноце. Бог справядліва кіруе ўсімі справамі і, значыцца, падобныя сітуацыі маюць месца ў жыцці чалавека. Пакуты і смутак, спакусы і выпрабаванні, гора, ганенні і пазбаўленні – усё гэта без выключэння садзейнічае дабру асобы пры ўмове супрацоўніцтва з Усемагутным. Любыя жыццёвыя абставіны – “супрацоўнікі” Божыя, таму іх трэба прымаць з мужнасцю. Вялікую сілу набываюць тыя, хто годна прымае цяжкасці. Людзі, якія служаць Богу, ахвяруючы Яму свае цярпенні, умацоўваюцца ў іх і становяцца пераможцамі. Гэтаму спрыяе глыбока ўкаранёная ў сэрцы надзея, спалучаная з памяццю пра прысутнасць Усемагутнага ў кожнай хвіліне жыцця. Калі чалавек ведае, што можа схавацца ў абдымках Бога, яго не зламае ніякая людская навальніца. †

Што значыць зносіць знявагу цярпліва? Значэнне слова “цярплівасць” ад грэчаскага ‘hypomone’ даслоўна азначае “застацца ніжэй”, але адначасова значыць таксама “даказаць трываласць, адбіць атаку”. Тут не маецца на ўвазе, што трэба заставацца раўнадушным да несправядлівасці, але нельга даць іншаму сябе раніць, нельга ўпусціць у сваё сэрца злосць. Цярплівы– гэта таксама той, хто спакойна зносіць нягоды і боль і ўмее пакорна чакаць, спадзеючыся на Божую дапамогу.
Езус неаднойчы чуў зняважлівыя абвінавачванні з боку праціўнікаў, але Ён ніколі не дазваляў апусціць сябе да ўзроўню, які тыя хацелі Яму навязаць. Як знявагу, аказаную Езусу, трэба ўспрымаць таксама ўцёкі вучняў з Гефсіманіі і адрачэнне Пятра ад Яго ў двары першасвятара Каяфы. Найбольшай знявагай была мука і бязлітасная смерць, перад якой прагучалі словы Укрыжаванага: “Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць” (Лк 23, 34).
Найлепшы ўзор настойлівай цярплівасці – Бог. Нягледзячы на тое, што грахі людзей, якіх Ён стварыў, з’яўляюцца яўнай несправядлівасцю і крыўдзяць Яго, Бог не пакідае нікога з несправядлівых. Нават калі яны доўга трываюць у грахоўнасці, Ён заўсёды гатовы аказаць ім міласэрнасць. Бог цярпліва зносіць нявернасць, якая Яго крыўдзіць, пацвярджаючы сваю вернасць у нястомным здзяйсненні дабра і аказанні ласкі. Ён заклікае чалавека думаць пра Яго бязмежную любоў, каб напаўняцца пачуццём падзякі.
Як неабходна адказваць на знявагу? Маўчаннем і малітвай за крыўдзіцеляў. Трэба таксама маліцца аб духу прабачэння і цярплівасці, паколькі самастойна чалавек не справіцца з такой вялікай задачай. Некаторым забыцца пра крыўду дапамагае думка, што іншыя церпяць мацней. А некаторыя “заглушаюць” свой боль праз добрыя ўчынкі церпячым. Цярпліва зносіць знявагу дапамагае чаканне будучай хвалы. Вядома, трываць у цярпенні няпроста. Але калі Езус мог цярпець сярод абраных Апосталаў чалавека, які, як Ён ведаў, выдасць Яго, то з якой цярплівасцю нам варта ставіцца да тых, хто ў чымсьці вінаваты? Любая несправядлівасць – гэта правакацыя. Людзі, вінаватыя ў несправядлівасці, звычайна гатовы да негатыўнай рэакцыі з боку крыўдзіцеля. Мяккасць жа і памяркоўнасць здольныя заспець іх знянацку. Добразычлівы дух у адказ на няправасць часта выклікае здзіўленне. Чалавек можа напоўніцца лепшымі памкненнямі і жаданнем перагледзець свае погляды на жыццё. На гэтым і палягае ўчынак міласэрнасці адносна душы бліжняга.

|
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.