ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

Варта ведаць (74)

Варта ведаць

  Святы Айцец Францішак прыняў адмову б-па Антонія Длугаша ад выканання паслугі дапаможнага біскупа Чанстахоўскай архідыяцэзіі ў сувязі з дасягненнем ім пенсіённага ўзросту. Падчас сваёй шматгадовай працы іерарх займаўся катэхетычнай, дыдактычнай, навуковай, грамадскай і публіцыстычнамедыйнай дзейнасцю. Шмат увагі біскуп удзяляў рэлігійнай фармацыі маладых вернікаў.Як сцвярджае, у сваёй паслузе ён выконваў заклік Пана Езуса: “Дазвольце дзецям прыходзіць да мяне”.

    З нагоды Надзвычайнага юбілею міласэрнасці ў рымскім палацы старога вікарыяту адкрылася ўнікальная выстава “Pereginatio Sancta”. На ёй прадстаўлена калекцыя юбілейных бул: пачынаючы з самай першай, падпісанай у 1300 годзе папам Баніфацыем VIII, да выдадзенай папам Янам Паўлам II у 2000 годзе. Кожны дакумент суправаджаецца інфармацыяй, якая тлумачыць гістарычны кантэкст юбілейнага года. Каштоўныя паперы ўпершыню дэманструюцца публічна. Экспазіцыя будзе адкрыта да канца ліпеня.
   
    Пачалося аднаўленне самай высокай у свеце статуі Хрыста, Валадара Сусвету, у Свебодзіне. “Фігуры не пагражае ніякая небяспека, мы проста хочам вярнуць ёй першапачатковае хараство”,– тлумачыць кс. Ян Раманюк, кусташ санктуарыя Божай міласэрнасці, на тэрыторыі якога стаіць вялізная статуя. Працы павінны скончыцца да 8 ліпеня. “Мы б хацелі, каб перад урачыстасцямі Сусветных дзён моладзі ў дыяцэзіях у Свебодзіне ўсё ўжо было гатова”, – кажа святар.
     
     За апошнія пяць гадоў колькасць абортаў у Расіі панізілася на 24,5%. “Гэта стала магчымым дзякуючы кансультаванню для жанчын, што чакаюць дзіця”, – паведаміла міністр аховы здароўя Вераніка Скварцова. Паводле яе слоў, псіхалагічная падтрымка для цяжарных жанчын у выглядзе кансультавання і арганізацыі “перадабортных” кансультацый у гінекалагічных кабінетах і радзільных дамах паўплывала на скарачэнне колькасці “працэдур”. Дзякуючы гэтаму, нарадзілася 67 тысяч дзяцей, якія былі пад пагрозай аборту.
   
    Першая мусульманка, якая здабыла тытул Міс Злучаных Штатаў, перайшла з ісламу ў каталіцызм. Рыма Факіх, якая паходзіць з ліванскай сям’і, атрымала карону найпрыгажэйшай амерыканкі ў 2010 годзе. Перад шлюбам з музычным прадзюсарам Васімам Салібам, Факіх была ахрышчана ў мараніцкім Касцёле, адзіным з каталіцкіх Касцёлаў, які дамінуе ў Ліване. Дарэчы, яе сястра таксама выйшла замуж за хрысціяніна. На хрысціянства навярнуўся і яе дзядзька, які цяпер з’яўляецца ксяндзом.

credo-ua.org; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.