ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
Чаму святары не жэняцца?
У Рыма-каталіцкім Касцёле святары не жэняцца, жывучы ў цэлібаце. Манахі складаюць абяцанне чыстасці. Вучэнне пра цэлібат у Касцёле не з’яўляецца дагматам веры, а дысцыплінарным правілам, якое сягае сваімі каранямі да вытокаў хрысціянства.
Пра цэлібат успамінаецца ў Евангеллі. Напрыклад, у евангельскіх тэкстах паводле св. Марка (10, 29), св. Мацвея (19, 12) “ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля Валадарства Нябеснага”. У Евангеллі паводле св. Лукі (18, 28–30) Езус гаворыць: “Сапраўды кажу вам, што няма таго, хто б пакінуў дом, ці жонку, ці братоў, ці бацькоў, ці дзяцей дзеля Божага Валадарства і не атрымаў бы значна больш у гэты час, а ў будучым веку – жыццё вечнае”. †
Паводле каталіцкага вучэння, тыя, хто ідзе за святарскім ці манаскім пакліканнем, атрымліваюць ласку “непадзеленага сэрца”, што дазваляе больш свабодна служыць Богу і людзям. Цэлібат грунтуецца на веры і любові ў Бога і да Бога. Сам Езус Хрыстус, які з’яўляецца ўцелаўлёнай Любоўю, жыў у цэлібаце.
Праз выключную любоў святар яднаецца з Касцёлам і праз цэлібат цалкам прысвячае сябе бескарыслівай службе Хрысту і Яго Касцёлу. Святары не жэняцца, і гэта з’яўляецца прароцкім знакам у свеце аб новым стварэнні, аб жыцці, якое будзе пасля ўваскрашэння. Езус казаў: “Бо пры ўваскрашэнні не жэняцца, не выходзяць замуж, але жывуць, як анёлы Божыя на нябёсах”.
Як і ў кожнай справе, ёсць свае “за” і “супраць”. Цэлібат, хутчэй, дапамагае святарам у душпастарскай дзейна-сці. Калі святар сапраўды стараецца несці Евангелле людзям, то бясшлюбнасць – гэта добры “інструмент” для службы Богу і Касцёлу.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.