ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (117)

Прэса

Студня для
Паўднёвага Судана

   “Мешка I” – так будзе называцца студня, якую пабудуюць з нагоды 1050-й гадавіны хросту Польшчы ў Паўднёвым Судане, самай беднай на ваду краіне ў свеце.
Акцыю “Наталяем смагу Судана” праводзіць парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Фларыяна ў Познані разам з Польскай гуманітарнай арганізацыяй. У ініцыятыве прымаюць удзел амаль 5000 чалавек, сярод якіх вучні, парафіі, скаўты, пажарныя, а таксама палякі з ЗША і Вялікабрытаніі.
    Адзін з ініцыятараў акцыі звяртае ўвагу на тое, што для нас відавочна, што з крана цячэ вада, гэта наша штодзённасць. Аднак многія жыхары Зямлі ўсё яшчэ не маюць доступу да чыстай вады. Жыхары Паўднёвага Судана павінны пераадолець у сярэднім каля 4 км, каб дабрацца да крыніцы чыстай вады. А 45% грамадства п’юць атрутую ваду.

Папа заклікаў маліцца
аб павазе да жанчын

   
“Каб ва ўсіх краінах свету жанчыны шанаваліся і паважаліся, і каб іх неад’емны сацыяльны ўклад быў высока ацэнены” – так гучыць першая малітоўная інтэнцыя Святога Айца на бягучы месяц.
Ён абвясціў яе асабіста ў адмысловым відэароліку, нагадваючы аб незаменным укладзе жанчын ва ўсе сферы чалавечай дзейнасці, пачынаючы з сям’і.
    “У свеце яшчэ вельмі мала зроблена для жанчын, якія знаходзяцца ў складаных сітуацыях, якімі пагарджаюць, якіх адчужаюць і нават змушаюць да нявольніцтва. Мы павінны асудзіць сексуальнае насілле ў адносінах да жанчын і ліквідаваць бар’еры, якія перашкаджаюць іх поўнай інтэграцыі ў сацыяльнае, палітычнае і эканамічнае жыццё”, – заклікаў Пантыфік.
   

Армія Святога Айца
адзначыла сваё свята

   
Урачыстасць адбылася ў гадавіну гераічнай смерці 147 салдат Швейцарскай Гвардыі, якія 6 мая 1527 г. загінулі, абараняючы папу Клямента VII.
Трохдзённае святкаванне распачалося ўрачыстым канцэртам гвардзейскага аркестра. Затым ватыканскія салдаты прынялі ўдзел у святой Імшы, якую для іх адправіў у базіліцы св. Пятра дзяржсакратар кардынал Петра Паралін. Аднак найважнейшым пунктам святкавання была прысяга новых рэкрутаў (сёлета іх 23), складзеная ў Апостальскім палацы на дзядзінцы св. Дамасія. Пасля новых гвардзейцаў разам з іх сем’ямі прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі папа Францішак.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.