ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (116)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Мы не адныя: Езус знаходзіцца побач з намі, сярод нас, у нас! Яго новая прысутнасць у гісторыі рэалізуецца праз дар Святога Духа, дзякуючы якому можна наладзіць жывую сувязь з Ім – Укрыжаваным і Уваскрослым. Дух, які разліваецца ў нас праз сакраманты хросту і канфірмацыі, дзейнічае ў нашым жыцці. Ён кіруе намі ў спосабе мыслення і дзеяння, каб мы адрознівалі добрае ад дрэннага. Дапамагае практыкаваць любоў Езуса, Яго аддаванне сябе іншым, асабліва тым, хто найбольш гэтага патрабуе.
    Знакам прысутнасці Святога Духа з’яўляецца супакой, які Езус дае сваім вучням: “Супакой Мой даю вам” (27). Ён вынікае з перамогі над грахом, эгаізмам, які не дазваляе нам любіць адзін аднаго, як браты. Гэта дар Бога і знак Яго прысутнасці. Кожны вучань, закліканы сёння накіроўвацца за Езусам, несучы крыж, атрымлівае ў сэрцы супакой уваскрослага Хрыста разам з гарантыяй Яго перамогі, чакаючы Яго канчатковага прыходу.
        
“Regina Caeli” са Святым Айцом, 01.05.2016   
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Кожны дзень мы змагаемся з няпэўнасцю, канфліктамі і спакусамі. І толькі сталая прысутнасць Бога дапамагае нам ісці ў будучыню з высока паднятай галавой, з надзеяй і хрысціянскай адвагай. Святы Дух дапамагае нам вярнуцца да крыніц нашай веры – Святога Пісання і Традыцыі – з мэтай падтрымкі і падбадзёрвання. Ён дапамагае пазнаць Божую праўду і адорвае сваім супакоем. Але каб атрымаць гэтыя дары, неабходна прабываць з Богам у малітве і слухацца Яго, каб зразумець Божыя планы адносна нас.
    Праз Святога Духа Езус знаходзіцца з намі, не пакідае нас адных. Ён раздзяляе з кожным сваю радасць і ў сваёй міласэрнасці ператварае нашу грахоўную залежнасць у свабоду жыцця ў Божай ласцы. Але каб гэта адбылося, неабходна дазволіць Яму ўвайсці ў наша жыццё. Ён паважае нашу свабоду і таму нікога ні да чаго не змушае. Усё залежыць толькі ад нас саміх.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай у VI Велікодную нядзелю

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.