ГРОДНА
Панядзелак,
20 мая
2024 года
 

Быць сведкамі Езуса

Слова рэдактара

Месяц май па традыцыі багаты на розныя рэлігійныя падзеі. У першую чаргу, гэта ўрачыстасці Першай святой Камуніі і канфірмацыі ў нашых сем’ях і парафіях, маёвыя набажэнствы, Эўхарыстычны кангрэс і працэсія Божага Цела. У сферы веры і жыцця з Богам у гэтыя дні мы мацней злучаемся з Хрыстом. Рэлігійныя падзеі ўкараняюць нас у Божым сыноўстве, паглыбляюць нашу веру і ўдасканальваюць сувязь з Касцёлам. Вера – надзвычай багатая рэчаіснасць, таму яна падлягае такім жа законам, як і кожнае жыццё. Мы кажам аб насенні веры, якое атрымліваем у сакраманце святога хросту, аб яго прарастанні, развіцці... Веру можна страціць, яе можна занядбаць... Вельмі хутка і вельмі лёгка. Дастаткова трохі забыцца пра малітву, пра кантакт з Богам.
Дастаткова толькі дазволіць, каб у нашым сэрцы пасялілася слабасць і жаданне стаць Богам. Можа, мы нават будзем прыходзіць у касцёл, можа, заспяваем якую-небудзь песню або, стоячы са знаёмымі перад святыняй, скажам, што і так чуем, і што з таго, калі не ўдзельнічаем у Імшы. Праз гэта мы не даём Богу дакрануцца да сябе, перамяніць, не дазваляем засеяць у нас зерне веры.
У кожным з нас змены адбываюцца паступова і патрабуюць часу. Падобным чынам таксама з нашай верай і жыццём паводле яе. Вера выспявае паступова. Мы ўвесь час павінны пазнаваць яе, працаваць над сабой, карміць духоўнае жыццё сакрамантамі і малітвай. Святы Ян Павел ІІ падчас адной з пілігрымак сказаў, што “новая евангелізацыя патрабуе сапраўдных сведкаў веры – людзей, укаранёных у крыж Хрыста і гатовых дзеля яго на ахвяры, таму што сапраўднае сведчанне аб жыватворнай моцы крыжа дае той, хто ў яго імя перамагае ў сабе грэх, эгаізм і ўсякае зло і прагне пераймаць Хрыста да канца”.
    Вызнаннем нашай веры будзе знак крыжа перад святыняй, укрыжаваннем ці фігурай, удзел у святой Імшы, прыняцце сакрамантаў, удзел ва ўроках рэлігіі і звычайная культура быцця. Сёння вельмі патрэбны сведкі прысутнасці Езуса. Свету неабходна нанова адкрыць і пазнаць Езуса, каб было менш падзелаў, варожасці, вайны і беднасці ў свеце. Сёння ад кожнага з нас залежыць, ці здольны мы ўзяцца за аздараўленне асяроддзя, у якім жывём. Праз сваё сведчанне мы таксама зможам падтрымліваць тых, хто яшчэ шукае свой шлях да Бога. Прыказка сцвярджае, што словы вучаць, а прыклады цягнуць. Варта сваім жыццём паказаць прысутнасць Бога, а майскі час дае нам для гэтага шмат нагод.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  225

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.