ГРОДНА
Нядзеля,
24 верасня 2023 года |
VI Дыяцэзіяльныя Дні Дзіцяці Гродзенскай дыяцэзіі

Арганізатары ўжо сёння абяцаюць цэлы набор цікавых пунктаў праграмы: найперш малітву, Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп, мноства забаў, музыкі, гульняў, конкурсаў, тэатральную інсцэніроўку. Конкурс малюнкаў, маляванне на тварах, лепка з гліны, пластыліну, батуты, забавы для самых маленькіх – толькі невялікая частка таго, што плануецца на сустрэчы для дзяцей. †
“Дарагія дзеці разам з катэхетамі і бацькамі! Мы разлічваем на Вашу прысутнасць. З радасцю прыміце запрашэнне! Патэлефануйце і падайце заяўку аб удзеле, выступленні. Заахвочваем таксама да супрацоўніцтва ў арганізацыі гэтай цудоўнай справы. Ага! У нас ёсць яшчэ адна просьба. Памаліцеся аб добрым надвор’і, каб Бог падарыў нам прыгожае сонейка”, – заахвочваюць арганізатары.
|
Агульная інфармацыя:
• VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (мікрараён Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26);
• для ўсіх удзельнікаў гарантавана харчаванне на працягу ўсяго дня.
Умовы ўдзелу:
• колькасць удзельнікаў не абмежавана, да ўдзелу запрашаюцца ўсе дзеці Гродзенскай дыяцэзіі;
• узрост удзельнікаў да 14 гадоў;
• удзел бясплатны;
• павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей;
• з сабой мець кубак і коўдру або карымат.
Аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая кс. Юрыю Марціновічу – арганізатару і адказнаму за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:
e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
, (8-044) 460-61-40, (8-029) 784-05-72.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 99 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.