ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (72)

Варта ведаць

 У сярэдзіне сакавіка папа Францішак далучыўся да яшчэ адной сацыяльнай сеткі – Instagram. Толькі на працягу першых 12 гадзін за профілем Пантыфіка сталі сачыць больш за мільён чалавек. Прэфект Сакратарыята па справах камунікацый монсіньёр Дарыё Вігано адзначыў, што такі поспех варта звязваць з тым, што людзі хочуць бачыць Папу, “мець пры сабе”. Instagram стварае “выдатную магчымасць данесці да іх пасланне Папы, Евангелля і Касцёла”, – лічыць ён.

    У Фульда распачаў працу XV Кангрэс веры, які штогод арганізоўвае Форум нямецкіх католікаў. Да нядзелі 2 жніўня больш за 1500 свецкіх і духоўных асоб прымуць удзел у багатай праграме, што ўключае ў сябе літургію і розныя сустрэчы. Сёлета кангрэс праходзіць пад дэвізам: “Сужэнства і сям’я – Божая місія і дарога да шчасця”. Выступоўцы, запрошаныя з розных еўрапейскіх краін, прадставяць сужэнства як неразрыўны сакрамант, які патрабуе асаблівага клопату з боку не толькі Касцёла, але і дэмакратычнай краіны.
   
    У маі павінен пачацца рамонт у эдыкуле Гробу – пабудаванай над магілай Езуса каплічцы, якая знаходзіцца ў цэнтры базілікі Гробу Пана. Гэта будзе першы рамонт за апошнія 200 гадоў. Рашэнне аб фінансаванні работ выказаў мусульманскі кароль Абдала ІІ. Як сцвердзіў вікарый лацінскага патрыярхату Іерусаліма бп Уільям Шамалі, такі крок мае сімвалічнае значэнне: гэта гарантуе бяспеку святым месцам – як хрысціянскім, так і мусульманскім. Каралеўская дынастыя не толькі словамі, але і ўчынкамі пацвярджае факт мірнага суіснавання мусульман і хрысціян у Святой Зямлі.
     
    Вуліцу Патрыса Лумумбы ў сталіцы Украіны пераймянуюць у вуліцу Яна Паўла II. Рашэнне прынята на пасяджэнні пастаяннай камісіі Кіеўскага гарадскога савета па пытаннях культуры, турызму і інфармацыйнай палітыкі. На наступным этапе праект будзе разгледжаны пастаяннай камісіяй Кіеўскай рады па пытаннях мясцовага самакіравання, рэгіянальных і міжнародных сувязей, пасля яго вынесуць на пленарнае пасяджэнне Кіеўскай рады. У гонар святога Папы-славяніна ўжо перайменаваны вуліцы ў Жытоміры, Сумах і Вінніцы.
   
    Брытанскія жаночыя манаскія ордэны здзіўляюць нечаканым ростам пакліканняў. У мінулым годзе навіцыят распачалі 44 жанчыны – гэта самая вялікая колькасць за апошнія 25 гадоў. Годам раней навіцыятак было 35. Такая станоўчая тэндэнцыя назіраецца на Брытанскіх Астравах ужо 10 гадоў. Летась 18 маладых жанчын уступілі ў сузіральныя ордэны, а 27 – у апостальскія супольнасці. На думку кс.Крыстафера Джэмісана, адказнага за папулярызацыю святарскіх пакліканняў, такое ажыўленне з’яўляецца эфектам развіцця моладзевых душпастарстваў у на працягу апошніх гадоў.

credo-ua.org; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.