ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (115)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “І Я даю ім ве-чнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рукі Маёй” (28). Хто можа казаць так? Толькі Езус, бо “рука” Езуса – гэта таксама і “рука” Айца, а Айцец “больш за ўсіх” (29).
    Гэтыя словы перадаюць нам адчуванне абсалютнай бяспекі і бязмежнай пяшчоты. Наша жыццё поўнасцю бяспечнае ў руках Езуса і Айца, якія адно: адзіная любоў, адзіная міласэрнасць, аб’яўленыя аднойчы і назаўсёды ў крыжовай ахвяры. Каб збавіць згубленых авечак, якімі з’яўляемся ўсе мы, Пастыр стаў ягняткам і дазволіў прынесці сябе ў ахвяру, каб узяць на сябе грэх і пазбавіць ад яго свет. Такім чынам Ён падарыў нам жыццё, жыццё ў дастатку (параўн. Ян 10, 10)! Гэтая таямніца абнаўляецца ў заўсёды здзіўляючай пакоры на эўхарыстычным стале. Гэта тут авечкі збіраюцца, каб падсілкавацца; гэта тут становяцца адно, паміж сабой і з Добрым Пастырам.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом, 17.04.2016  
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Чытанне з Дзеяў Апосталаў распавядае аб тым, як вайсковая варта прывяла вучняў Хрыста ў Сінэдрыён, дзе Першасвятар спытаўся ў iх: “Мы вам забаранiлі навучаць у iмя Езуса, дык чаму ж вы гэта чыніце?”. Але Пётр яму адказаў: “Трэба больш слухаць Бога, чым людзей”. Гэтым Пётр пацвердзіў сваё сведчанне аб Уваскрослым Хрысце. Словы апостала Пятра аб тым, што яны з’яўляюцца сведкамi Уваскрасення Хрыста, адносяцца да кожнага з нас. Мы таксама вучнi Езуса. Што Езус казаў Апосталам, тое ж кажа i нам у сваiм Евангеллi.
    У краiнах, дзе ёсць канфесiянальныя школы, вучнi кожнай з iх носяць адпаведную школьную форму, па якой можна распазнаць іх веравызнанне. Такім чынам яны прэзентуюць не толькi сябе самiх, але і сваю школу, i веру. Так і кожны з нас павiнен быць не толькi Iвановым, Пятровым ці Сабалеўскiм, але, перш за ўсё, хрысцiянiнам і прадстаўнiком Касцёла.

Фрагмент гамiлiі, прамоўленай падчас св. Iмшы на распачацце беатыфiкацыйнага працэсу Эдварда Вайнiловiча, 10.04.2016

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.