ГРОДНА
Чацвер,
23 мая
2024 года
 

VII Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: “Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. I славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне. Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мною там, дзе Я ёсць, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне перад заснаваннем свету. Ойча справядлівы, свет не пазнаў Цябе, але Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне. І Я адкрыў ім Тваё імя і буду адкрываць, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх”.

Ян 17, 20–26


Моц малітвы
   Гэтая малітва павінна часта гучаць у нашых сэрцах. Яна датычыцца нас. Езус памятаў не толькі пра сваіх самых блізкіх вучняў, але, дзякуючы гэтай просьбе да Айца, і мы прысутнічалі ў Вячэрніку! Усведамленне сабе гэтага факта не можа не паўплываць на ўсё, што мы думаем і што робім у жыцці. Малітва Езуса – Сына Божага – за дзень да крыжовай смерці павінна быць эфектыўнай! У ёй заключана сіла пераканання нашага хрысціянства перад абліччам свету. Давайце прызнаем з пакорнасцю, што нам не вельмі ўдаецца... Свет не без цяжкасцей прымае праўду аб збаўленні, ахвяраваным Езусам. Чаму? За тое, каб свет пазнаў і прыняў Бога, маліўся ж сам Пан Езус! Адказ трэба шукаць у тым, што мы нават не спрабуем пазнаць Езуса так, як Ён гэтага ад нас чакае. Нашыя веды больш чым павярхоўныя. А што яшчэ горш, мы не адчуваем жадання змяніць гэтае становішча рэчаў. Ён гэта прадбачыў, а таму маліўся за нас і зрабіў усё, каб стала інакш...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.