ГРОДНА
Нядзеля,
24 верасня 2023 года |
Марыйны Касцёл у Беларусі

Можна сцвердзіць, што мы з’яўляемся марыйным народам, а Беларусь становіцца марыйнай краінай, якая змяняе аблічча свету. Пілігрымуючы па нашай зямлі, можна сустрэць мноства святынь, прысвечаных Маці Божай. Нашыя дамы запоўнены абразамі і фігуркамі Панны Марыі. Усё гэта сведчанне таго, што мы ахвяраваны Божай Маці, Яе заступніцтву. Марыя валадарыць у Беларусі. Гэта менавіта Яна вядзе нас да свайго Сына. †
Мне вельмі спадабаліся словы папы Францішка, прамоўленыя ў час яго чарговых разважанняў: “Шчаслівая тая, якая паверыла!”. Марыя шчаслівая, таму што позірк Яе сэрца заўсёды быў скіраваны на Бога, на Божага Сына, якога Яна насіла ва ўлонні і сузірала на крыжы. У адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту Марыя кажа нам: “Паглядзі на майго Сына Езуса, скіруй свае вочы на Яго, слухай Яго, размаўляй з Ім. Ён глядзіць на цябе з любоўю. Не бойся!
Ён навучыць цябе, як пайсці за Ім і сведчыць пра Яго ў малых і вялікіх учынках твайго жыцця, у сямейных адносінах, у тваёй працы, у святочныя хвіліны. Навучыць цябе выходзіць за свае межы, каб глядзець на іншых з любоўю, так, як Ён, які не словамі, а фактамі палюбіў цябе і любіць дагэтуль!”. У Год міласэрнасці мы можам асаблівым чынам аддаць сябе пад апеку Марыі, нашай Маці Міласэрнасці, каб Яна абараніла нас ад зла і дазволіла чалавеку дасягнуць паўнаты развіцця – святасці. Папа Францішак падкрэсліў, што Найсвяцейшая Панна Марыя, як першая са збаўленых, прыклад Касцёла, святая і беззаганная Абранніца, можа дапамагчы нам адкрыць першаснасць Божай міласэрнасці і заклік да здзяйснення міласэрнасці. Год міласэрнасці запрашае нас узяць прыклад з Марыі. Яна мела вялікае сэрца, была вернай Езусу і праз свой спосаб жыцця падказала нам, як мы павінны жыць і дзейнічаць.
Марыя заўсёды была, ёсць і будзе прысутна ў нашым народзе. Гэта Яе голас мы чуем тады, калі нам неабходна мацярынская апека. Гэта Яна заўсёды прысутнічае са сваімі дзецьмі як Маці, якая ніколі іх не пакіне. У марыйным месяцы мы заклікаем і просім аб мацярынскай апецы для нашай краіны, каб нашыя людзі мелі годнае жыццё, добрую працу і заробак, каб маглі выхаваць сваіх дзяцей разам з Божай Маці.
Марыя, Каралева свету і Беларусі, маліся за нас!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 99 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.