ГРОДНА
Чацвер,
13 лютага 2025 года |
Яблык

Чаму аднойчы манарх усё ж пачаў цаніць яблыкі жабрака?
Ці не падобны мы часам да гэтага караля?
Хто нагадвае ціхага, цярплівага і пакорнага чалавека?
Дзе ўтоены найпрыгажэйшы дар, які нам пакінуў Хрыстос?
Што гэта за дар?
Кожную раніцу багаты кароль збіраў даніну ў сваіх падданых. Ён сядаў на вялізным троне, усцеленым чырвонай матэрыяй, у руку браў залаты скіпітр, а на галаву ўскладаў карону, аздобленую каштоўнымі камянямі. Яму ўсяго хапала. У яго была цудоўная сям’я – жонка і дзесяць дзяцей, якім належалі ўсе багацці, вялікае каралеўства, шмат мудрых дарадцаў, войска і, што самае галоўнае, не было ніякіх ворагаў. Таму ён мог жыць спакойна і без страху. Здавалася б, кароль павінен быць шчаслівы, але так не было. Яму проста стала страшна сумна. Кароль спадзяваўся, што, можа, урэшце рэшт здарыцца штосьці, што зменіць яго манатоннае жыццё. †

Кароль прымаў яго як заўсёды. Яблык адкладваў у падрыхтаваны для гэтага выпадку кошык, што стаяў побач з тронам. У ім былі ўсе яблыкі, якія цярпліва і пакорна прыносіў жабрак.
Аднойчы любімая каралеўская малпа ўзяла адзін яблык і ўкусіла яго, а затым, выплюнуўшы, кінула пад ногі каралю. Манарх анямеў ад здзіўлення, калі заўважыў унутры яблыка бліскучую жамчужыну. Ён адразу ж загадаў, каб разрэзалі ўсе яблыкі з кошыка. У кожным з іх знаходзілася такая ж жамчужына. Уражаны кароль адразу ж загадаў паклікаць да сябе жабрака і пачаў яго распытваць.
– Я прыносіў табе гэтыя дары, – адказаў чалавек, – каб ты зразумеў, што кожны дзень цябе адорваюць незвычайным падарункам, якога ты нават не заўважаеш.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 322 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.