ГРОДНА
Аўторак,
11 лютага 2025 года |
Нас моцна аб’ядноўвае вера

У касцёле ўразіла ўсё: атмасфера, убранне, спакойны голас старэнькага ксяндза, людзі з уважлівымі выразамі на тварах... Напэўна, тады я ўпершыню ў жыцці спытала сябе: а ці сапраўды рэлігія такая, як нам яе прадстаўлялі на лекцыях па атэізме?
Тады я і падумаць не магла, што калісьці прыму каталіцкую веру, што з мужам пройдзем спецыяльны катэхетычны курс навучання, здадзім экзамен і возьмем шлюб у Фарным касцёле, што нашы дзеці прыступяць у Пабернардынскім касцёле да Першай Камуніі, і ўсёй сваёй дружнай сям’ёй мы станем парафіянамі гэтага касцёла. †

Падчас велікоднай святой Імшы я назірала за людзьмі і разумела, што нас, розных па нацыянальнасцях, характарах, адукацыі, моцна аб’ядноўвае вера. Мы разам радаваліся Уваскрасенню Хрыста, жадалі адзін аднаму: “супакой нам усім”.
Часы зноў нялёгкія. У свеце бушуюць войны. Хочацца спадзявацца, што наша вера, зрэшты, як і іншыя, прынясе мір на нашу грэшную зямлю.
Застаўшыся без працы на старасці гадоў, мы з мужам адчулі стомленасць і нейкую адзіноту. Хацелася ў цішыні пагаварыць з Богам. Гэта мы і зрабілі пасля святой Імшы ў Вялікую суботу. Парафіяне ўжо разышліся. У касцёле засталося толькі некалькі пажылых вернікаў.
І Бог нас пачуў! Першым, хто працягнуў руку і сказаў “Хрыстос Уваскрос!”, быў ксёндз Раман. Ад нечаканасці мы разгубіліся. Вядома, адказалі як і належыць, пажадаўшы адзін аднаму ўсяго добрага. Столькі шчырасці і так нам патрэбнай душэўнасці было ў яго голасе! У нядзелю нас прыйшлі павіншаваць самыя блізкія людзі. Было адчуванне вялікай радасці. І ад свята, і ад зносін. Сёння ў мужа з’явілася, хай і нізкааплатная, але праца. Галоўнае, жыццё працягваецца...
Мы мала гаворым нашым святарам добрых слоў. Магчыма, ад сваёй сарамлівасці ці няведання, як правільна выказаць сваю падзяку. І ўсё ж... Дзякуй вялікі ўсім ксяндзам за службу, якую яны нясуць з гонарам, за дабрыню і разуменне. Тое, што вы робіце для нас – вернікаў – неацэнна. Заставайцеся ў здароўі, дарагія служыцелі каталіцкай веры!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 324 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.