ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка 2024 года |
Запрасіць Езуса ў сваё жыццё
Розныя сустрэчы прыносяць нам мноства розных эмоцый. Часам здараюцца сустрэчы, на якія нам больш ніколі не захочацца пайсці, а бываюць такія, якія мы з задавальненнем яшчэ неаднойчы паўтарылі б. Сярод разнастайных сустрэч менавіта сустрэча з Богам становіцца для многіх хрысціян самай важнай. Адкрываючы свае сэрцы, мы сустракаемся з Езусам, а гэта заўсёды штосьці выключнае. У гэтыя велікодныя дні мы часта чуем у касцёлах, як уваскрослы Хрыстос аб’яўляецца сваім вучням, жанчынам, прыходзячы да іх у розных сітуацыях. Ён уваходзіць і ў жыццё кожнага з нас, не пакідае нас адных. Хрыстос чакае не толькі ў святыні, Ён уваходзіць у нашу штодзённасць, справы, клопаты і абавязкі. Мы павінны ўсвядоміць, што Уваскрослы выходзіць за дзверы касцёлаў і капліц, прысутнічае не толькі ў табернакулюме, але перш за ўсё там, дзе прысутнічае сам чалавек. †
Разважаючы над велікодным пасланнем, мы становімся сведкамі цуду ўваскрасення нашага жыцця, цуду прысутнасці Езуса ў нас саміх. Варта адказаць самім сабе на асноўнае пытанне: якім чынам Пан прысутнічае ў маім жыцці? Не шукайма адказу ў разумных кнігах ці ў кагосьці іншага. Давайце проста паглянем на сваё жыццё – і мы заўважым Яго прысутнасць! Тады нашае сэрца пераўтворыцца ў асаблівы Божы дом. Менавіта Бог дапамагае нам у складаных жыццёвых сітуацыях, кажа, што добра, а што дрэнна, менавіта дзякуючы Яму, мы не губляемся.
Праз малітву і сакраментальнае жыццё мы адчуваем Божую падтрымку, Яго бласлаўленне. Калі такім чынам мы заўважаем прысутнасць Езуса Хрыста на дарозе нашага жыцця, то, нягледзячы на цяжкасці, засноўваем на Ім нашу надзею. Дарога Божага люду праз выпрабаванні веры і цяжкасці пілігрымавання, праз галгофу людскога жыцця заўсёды вядзе да надзеі Уваскрасення. Прысутнасць Езуса дазваляе нам яшчэ больш палюбіць сваё жыццё, бо найперш менавіта там мы можам адчуць Яго прысутнасць.
Якім вялікім дарам з’яўляецца прысутнасць Езуса ў Касцёле, у Эўхарыстыі, у іншых сакрамантах, а таксама ў людзях добрай волі. Бог ніколі нас не пакідае. Ён асаблівым чынам прысутнічае сярод нас праз паслугу біскупа Аляксандра Кашкевіча, які адзначае 25-ю гадавіну Езусавага апостальства ў нашым мясцовым Касцёле, прысутнічае ў дыяцэзіі, якая святкуе 25-годдзе свайго ўтварэння папам Янам Паўлам ІІ.
Ніжэй кожны з Вас, дарагія Чытачы, можа пазнаёміцца з планам святкавання 25-годдзя біскупскай сакры нашага ардынарыя і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. У наступных нумарах газеты мы прысвецім больш старонак гэтаму цудоўнаму юбілею прысутнасці Бога на нашай зямлі, а сёння прапануем Вам паспрабаваць яшчэ раз запрасіць Езуса ў сваё жыццё, каб Ён застаўся там назаўсёды.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 86 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.