ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

3 красавіка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 milosierdzie

◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Алегу Буткевічу, Казіміру Велікасельцу Юрыю Касабуцкаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай радасць Уваскрасення напаўняе Вашыя сэрцы супакоем і любоўю і робіць Вас шчырымі апосталамі Праўды. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу на карысць нашай краіны, абвяшчэнне Божага слова і клопат аб кожным чалавеку.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Юрыю Касабуцкаму, Антонiю Дзям’янку, паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму, Айцу Казіміру Жылісу, Ксяндзам Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Паўлу Безляповічу, Валерыю Быкоўскаму, Аляксандру Мацкевічу, Віталію Дабраловічу, усім Ксяндзам Гродзенскай дыяцэзіі, усім Клерыкам Гродзенскай ВДС у цудоўны дзень Велікодных свят складаем шчырыя віншаванні і словы падзякі. Вы – апосталы Божыя і заўсёды знойдзеце спосаб накіраваць вернікаў на шлях праўды. Дзякуючы Вам, людзі становяцца больш добрымі і памяркоўнымі адзін да аднаго, імкнуцца загладзіць свае грахі добрымі ўчынкамі. Дай Бог Вам здароўя і доўгіх гадоў жыцця! Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а святыя Заступнікі заўсёды дапамагаюць.
Апостальства “Маргарытка” з гродзенскай Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай уваскрослы Хрыстос, Збаўца свету, адорвае Вас сваімі ласкамі, сапраўднай радасцю і супакоем, Найсвяцейшая Маці няхай моцна прытуляе да сябе і напаўняе сэрца любоўю, а Святы Дух няхай шчодра спасылае на Вас свае дары.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Вячаславу Матукевічу, Яраславу Грынашкевічу, Юзафу Багдзевічу і Паўлу Беланосу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі, людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць сіл і цярплівасці.
Бацькі кс. Вячаслава Матукевіча
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Казіміру Мураву і Алегу Жураўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваш шлях заўсёды асвячае Найсвяцейшая Маці, добры Езус трымае Вас каля свайго сэрца, адорвае сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, дабра, радасці, цеплыні і поспехаў у душпастарскай працы.
З удзячнасцю былыя парафіяне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Антонію Філіпчыку, Ксяндзам Дзмітрыю Леўчыку і Юрыю Садоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, спакойных дзён у Божай ласцы, людской дабрыні. Няхай Дух Святы асвячае кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Хрыстос заўсёды будзе Сябрам, а служэнне Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Парафіяльны хор, Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня Святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, апекі Панны Марыі, бласлаўлення ад уваскрослага Збаўцы і моцнага здароўя на кожны дзень жыцця.
Парафіяльны хор і ўдзячныя вернікі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспеху і шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай паслугі.
Парафіяльная рада і вернікі з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юзафу Трубовічу, Аляксандру Раманоўскаму, Антонію Адамовічу і Андрэю Зайко з нагоды Велікодных свят шчыра жадаем шмат Божых ласкаў. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорвае радасцю і спакоем, а Маці Божая нястомна апекуецца Вамі.
Парафіяльная рада і вернікі з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, радасных дзён і ўсіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, а Анёл-ахоўнік апекуецца ў цяжкія хвіліны жыцця.
Ружа Жывога Ружанца МБ Тракельскай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем самыя найлепшыя пажаданні. Няхай Бог спашле на Вас усе неабходныя ласкі, Маці Божая ахоўвае і апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Дзякуем за добрае сэрца і самаадданую працу.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважаным Айцу Пробашчу Яну Этэлю, Айцам Эдуарду Сінкевічу і Аляксандру Фядотаву, а таксама Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Велікодных свят перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай працы, нязгаснай любові і веры, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе Вас заўсёды і ўсюды і ўзнагароджвае за нястомную працу і малітву.
“Легіён Марыі”, Касцёльны камітэт і вернікі з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Айцу Эдуарду Сінкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, сілы ў штодзённай працы, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шчодрых Божых ласкаў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці!
“Легіён Марыі”, Касцёльны камітэт і вернікі з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем найлепшыя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос дапамагае Вам у штодзённай паслузе, дадаючы сілы і моцы ў здзяйсненні ўсіх добрых намераў, жыццё няхай плыве ў супакоі, а праца прыносіць шчодры плён. Няхай Бог адорвае Вас моцным здароўем на доўгія гады, а Ваша вера, шчырасць і самаадданасць будуць добрым прыкладам для пераймання.
Вернікі з пар. Раготна
◊◊◊
Паважаным Айцам Антонію Пажэцкаму і Яўгену Голубу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў здароўя, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай уваскрослы Хрыстос узнагародзіць Вас сваімі ласкамі.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаю моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, а таксама людской дабрыні. Дзякую Вам за працу ў нашай парафіі, за цярплівасць, прыгожыя і мудрыя казанні, клопат пра людзей і чулае сэрца. Няхай уваскрослы Хрыстос Вас бласлаўляе.
З малітвай парафіянка
◊◊◊
Паважаным Айцам Вітольду Жэльветра і Віктару Барысевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат дзён у Божай ласцы і дабрыні ад людзей. Няхай Святы Дух распаўсюджвае сваё святло на кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Хрыстос заўсёды будзе Вам Сябрам у службе Богу і людзям.
ІІІ Ордэн св. Францішка з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю, Сястры Ганне і арганістцы Ганне з нагоды Велікодных свят шчыра жадаем шмат здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, аптымізму, нястомнай энергіі ў працы, Божага бласлаўлення на кожны дзень і сталай апекі Маці Божай. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць добры плён. Дзякуем за кожную хвілінку радасці, якую Вы дорыце нам, за добрыя і чулыя сэрцы. Няхай яны заўсёды будуць адкрытыя на людзей, нясуць цяпло і шчодрасць.
З павагай вернікі з капл. Ліпічна
◊◊◊
Паважаным Айцам Вітольду Пяцельчыцу, Віталію Сярко, Віталію Слуку і Яну Асіповічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем духоўнай радасці, здзяйснення ўсіх мэт і задум, якія ёсць у Вашых сэрцах. Няхай яны і далей спрыяюць развіццю нашай веры і міласэрнасці, разуменню сэнсу жыцця, еднасці парафіян. Сардэчна дзякуем за шчырую малітву, любоў і цярплівасць.
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне, а таксама Душпастарства настаўніаў і выхавацеляў з пар. Шчучын
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу з нагоды Дня нараджэння складаем шчырыя пажаданні здароўя, радасці, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай. Дзякуем за навуку, кіраўніцтва і штодзённы клопат аб нашым духоўным узрастанні.
Душпастарства настаўнікаў і выхавацеляў з пар. Шчучын
◊◊◊
Паважаным Айцам Вальдэмару Слоту і Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць моцы і цярплівасці.
Вернікі і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых людзей на святарскім шляху. Шчыра дзякуем за прыгожыя св. Імшы, працу ў нашай парафіі і абвяшчэнне Божага слова, за тое, што дапамагаеце выхоўваць нашых дзяцей і ўнукаў у веры і любові да Бога, вучыце быць адказнымі за свае ўчынкі. Жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, разважлівасці і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Няхай у Вашым сэрцы заўсёды жыве любоў, а навокал пануе супакой.
З малітвай парафіяне з вёсак Луконіца і Старое Сяло
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Гавецкаму, Ксяндзам Віталію Чургану і Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, сонечных дзён. Няхай уваскрослы Езус умацуе Вашу веру, распаліць любоў і стане крыніцай супакою, памяркоўнасці і павагі. Для Ксяндза Мікалая Ціхановіча асобныя словы падзякі за змястоўныя і сардэчныя Божыя словы ў дні рэкалекцый у нашай парафіі. Няхай Пан штодзённа ўзмацняе Вас і адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі.
Сям’я Езерскіх з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, цярплівасці ў выкананні штодзённых абавязкаў, нястомнай дапамогі Маці Божай і дароў Святога Духа. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён, а на жыццёвым шляху будуць толькі зычлівыя людзі. Радасці, супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і радасных свят!
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму, а таксама ўсім Святарам дэканата Бераставіца з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос – Збаўца свету – адорвае Вас сваімі ласкамі, радасцю і супакоем.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў і колы Жывога Ружанца з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Несцеру і Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, моцнага здароўя, сілы і цярплівасці на святарскім шляху. Ідзіце па ім адважна і верна, напоўненыя Божай мудрасцю і святым запалам. Дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, мудрасць і малітву.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, шчаслівай працы, добрых і чулых людзей навокал. Няхай Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая апекуецца Вамі і вядзе сваім позіркам на кожным месцы працы. Жадаем моцы і стойкасці на службе Богу і людзям, а таксама нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова.
З удзячнасцю парафіяне з в. Гінэлі і касцёльны хор з в. Нача
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Уваскрасення Езуса Хрыста і Дня святара перасылаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена толькі добрымі справамі, і Бог Айцец адорвае здароўем, сілай і цярплівасцю. Няхай уваскрослы Хрыстос і Яго Найсвяцейшая Маці апраменьваюць Вас бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень святарскай паслугі, а Святы Дух спасылае на Вас свае шчодрыя дары. Дзякуем Вашай маме за сына святара.
Удзячныя парафіяне з Казловічаў і Торфабрыкетнага
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, нястомнай радасці, рэалізацыі планаў і здзяйснення мар, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух і Божая Маці маюць у сваёй апецы на працягу ўсяго жыцця.
Парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавецкаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай Вам спадарожнічае блізкасць Таго, хто паклікаў да святарскага жыцця, св. Заступнік абараняе ў кожную хвіліну, добры Бог адорвае сваімі бацькоўскім бласлаўленнем, Святы Дух вядзе па Божых сцежках, а Анёл-ахоўнік пляце Вам вянок з белых руж.
“Легіён Марыі Нястомнай Дапамогі” з Іўя
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віталію Цыбульскаму і Алегу Яновічу, Сёстрам Ірэне і Зоф’і з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем нязгаснага запалу і плённай працы на Божай ніве. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а Найсвяцейшая Маці адорвае ласкавасцю і цеплынёй свайго сэрца. Здароўя, шчаслівых і радасных свят!
“Легіён Марыі Нястомнай Дапамогі” з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай на дарозе, якую указаў Пан, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, а жывы агонь Святога Духа, які палае ў Вашым сэрцы, ніколі не аслабне. Дзякуем за шчырыя малітвы, мудрыя казанні і прыклад набожнасці.
Парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру, Ксяндзам Юрыю Марціновічу і Віктару Савіцкаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач, нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівае і бласлаўлёнае, а Бог адорвае сваімі ласкамі.
Вернікі з в. Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, шчасця, поспехаў, шмат Божых ласкаў, радасці на кожны дзень святарскай паслугі і апекі Маці Божай. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас сваёй любоўю.
Былыя парафіяне з Навіянкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Ксяндзам Андрэю Радзевічу і Віктару Мыслюку, а таксама ўсім Рэкалекцыяністам, якія працавалі ў нашай парафіі, складаем сардэчныя пажаданні. Жадаем нястомнай адновы Вашага святарства ў Святым Духу. Просім Бога, каб кожны з Вас знаходзіў у сваім сэрцы і стала пацвярджаў тое аўтэнтычнае значэнне, якое мае Ваша асабістае святарскае пакліканне, каб, нястомна дзякуючы, Вы ўзмацняліся ў вернасці таму святому дару, які з-за сваёй бескарыслівасці яшчэ больш абавязвае. Жадаем той святасці, якая выражаецца стараннасцю і самаадданасцю, каб Вас заўсёды ўзмацняла моц Святога Духа і любоў да Эўхарыстыі, каб Вы стараліся быць верагоднымі сведкамі Хрыста ў сучасным свеце, каб Вашыя словы плылі з чыстага сэрца, якое мае ў сабе прастату і шчырасць сапраўдных вучняў, каб у таямніцы Вашага святарскага жыцця Хрыстос стаў бачным і чутным.
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня святара ад усяго сэрца жадаем стойкасці і цярплівасці ў святарскай паслузе, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы, які запаліць усё навокал шчасцем і радасцю. Няхай Дух Божы Жыве ў Вашым сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці самае важнае. Няхай Вашае сэрца пашыраецца і адкрываецца на нязмерную Божую любоў. Няхай Божая міласэрнасць заўсёды Вам спадарожнічае ў святарскай паслузе, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Усіх дароў Святога Духа, здароўя, зычлівасці ад парафіян і нястомнага бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста.
З хрысціянскім прывітаннем сябры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, душэўнага супакою і добрых людзей навокал. Няхай Маці Божая мае Вас у сваёй апецы заўсёды і ўсюды.
“Маргарытка” з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Рышарду Пэрчаку з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашага жыцця і дапамагае перажыць усе цяжкасці.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Дзітвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай паслузе, аптымізму і радасці на кожны дзень. Няхай Ваш св. Заступнік штодзённа Вамі апекуецца, а Маці Божая няспынна ўзносіць нашыя малітвы за Вас да Божага трона.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Усялюба
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, радасці, моцнага здароўя. Дзякуем Вам за Божае слова, малітву і добрае сэрца.
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Велікодных свят жадаем шмат здароўя, шчасця, душэўнага супакою і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Езуса. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі кожны дзень, а Святы Дух асвячае святарскі шлях.
Мікулка Людміла, Семернік Яніна, Семернік Зоф’я
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, радасці і шчасця, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, доўгіх гадоў жыцця для службы Богу і людзям. Няхай уваскрослы Хрыстос асвячае сваёй ласкай Ваш зямны шлях. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і павучальныя казанні, якія пакідаюць у нашых сэрцах глыбокі след.
Вернікі з капл. Таневічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшай душпастарскай паслугі. Няхай Бог адорвае Вас усімі ласкамі і ўзмацняе для выканання нялёгкай святарскай працы. Шчыра дзякуем за клопат аб нашай парафіі, навуку, цярплівасць і ахвярную працу.
З павагай удзячныя парафіяне з Кемелішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат Божых ласкаў, здароўя, патрэбных сіл у выкананні пастырскага служэння, дароў мудрасці, розуму, мужнасці. Жадаем, каб кожны дзень Вы нанова чэрпалі радасць і ўмацаванне глыбокага сяброўства, якое яднае святара з укрыжаваным і ўваскрослым Хрыстом. Няхай Добры Пастыр вядзе Вас праз жыццё, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі, Марыя, Маці Касцёла, разам са святымі і бласлаўлёнымі сведкамі веры будуць заступнікамі перад Айцом у небе ва ўсіх Вашых справах, Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой верай, надзеяй і любоўю.
З удзячнасцю вернікі, дзеці і моладзь з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу і Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму, а таксама Сястры Ядзвізе Мяцеліца з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, добрага здароўя на доўгія гады, сілы, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, павагі, моцы і стойкасці ў паслузе Богу і людзям. Няхай уваскрослы Збаўца нястомна адорвае Вас сваімі ласкамі, штодзённа бласлаўляе і падтрымлівае на душпастарскім шляху.
Парафіяне з Грандзічаў і Путрышак
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня Святара і Велікодных свят жадаем Божага бласлаўлення, усіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі, здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Радаснага Алелюя!
Вернікі з пар. св. Францішка з Асізі ў Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні. Здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, поспехаў у душпастарскай працы. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, людской зычлівасцю і супакоем. Усіх Божых ласкаў на святарскім шляху! Няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды апекуецца Вамі.
Вернікі з пар. Нараджэння НМП у в. Дуды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Велікодных свят і свята Божай Міласэрнасці перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской зычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл і цярплівасці.
Касцёльны хор, касцёльны камітэт і вернікі з пар. Божай Міласэрнасці ў в. Доцішкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензе, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану і Эдуарду Пяцельчыцу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень працы, радасці з паклікання, мудрасці, моцнага здароўя на доўгія гады, шчырай, адданай любові да Бога і кожнага чалавека.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Урбановічу, Артуру Валчкевічу, Віталію Цыбульскаму, Юрыю Ёдзіку і Аляксандру Вараб’ёву з нагоды Велікодных свят перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, цярплівасці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у святарскім служэнні. Ад усяго сэрца дзякуем за малітву, ахвярную працу, адкрытае сэрца і адданую службу Богу і людзям.
Вернікі з пар. св Яна Паўла ІІ, г. Смаргонь
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу шчыра дзякуем за трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі і віншуем са святам Уваскрасення Пана. Ад шчырага сэрца жадаем поспехаў ва ўсіх справах, рэалізацыі высакародных планаў і намераў. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса, а Найсвяцейшая Панна Марыя няхай трымае Вас у сваёй апецы.
Вернікі з пар. св Яна Паўла ІІ, г. Смаргонь
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей, гатовых прыйсці з дапамогай у кожную хвіліну. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай любові.
Парафіяне з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Велікодных свят жадаем здароўя, шчасця і стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і мноства цудоўных хвілін на святарскім шляху. Няхай уваскрослы Хрыстос прынясе радасць, супакой і мноства дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданую паслугу Богу і людзям.
Сем’і Стэцкевіч і Васільевых
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Павел Салабуда! У асаблівы дзень устанаўлення сакрамантаў святарства і Эўхарыстыі ад усяго сэрца жадаем Вам, каб Вялікі Чацвер і цэлы святы Трыдыум былі часам адкрыцця нанова дару святарства ў служэнні іншаму чалавеку. Жадаем адвагі, каб стаяць пад крыжам нашага Пана і Збаўцы, а таксама каб Хрыстос, Найвышэйшы Святар, узмацняў Вас і адорваў радасцю ў абвяшчэнні Евангелля.
З малітвай парафіяне з Альшанкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца напаўняе радасць, любоў і надзея, у душы жыве супакой, а з твару не сыходзіць усмешка. Жадаем таксама моцнага здароўя, шмат сіл у вядзенні Божага люду, цярплівасці ў пастарскай паслузе і ўсіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста!
Парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Мятліцкаму, Казіміру Мараўскаму, Юзафу Багдзевічу, Дзмітрыю Урбановічу, Віктару Захарэўскаму, Яну Раманоўскаму, Паўлу Раманоўскаму і ўсім Ксяндзам з нашай парафіі з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас усімі дарамі, здароўем, сілай, радасцю, зычлівасцю людскіх сэрцаў. Няхай агонь Святога Духа палае ў Вашых сэрцах і ніколі не гасне, а кожны дзень прыносіць бласлаўлёны плён у Вашай працы.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Валянціне Кот, Вераніцы Блізнюк, Мар’яне Алешчык, Агаце Смольскай, Філатэі Ціхановіч, Клары Волчэк і Аляксандры Арэшка з нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем: няхай уваскрослы Езус адорвае Вас любоўю, здароўем, супакоем, а Яго Айцец узнагароджвае за працу з дзецьмі і моладдзю, якіх Вы вядзеце да Бога.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Ад усяго сэрца жадаем, каб міласэрны Бог заўсёды Табой апекаваўся, а Маці Божая ахінала сваім плашчом. Здароўя, шчасця, набожнасці, цярплівасці і добрых, зычлівых людзей побач.
Бабуля і дзядуля з усёй сям’ёй
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віталію Сідорку, Мікалаю Ціхановічу і Андрэю Радзевічу з нагоды Велікодных свят складаем самыя сардэчныя пажаданні радасці, супакою і ўсялякіх поспехаў. Няхай радасны час Уваскрасення Езуса Хрыста, які нясе адраджэнне, дадае веры і сіл, аднаўляе надзею і веру ў міласэрнасць Пана і яшчэ больш набліжае да Яго аблічча. Няхай Бог Вас блаславіць!
З малітвай Душпастарства службы аховы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Сідорку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божай любові, бласлаўлення і шмат радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашага святарскага служэння, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца.
З малітвай Душпастарства службы аховы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму ад усяго сэрца складаем шчырыя пажаданні з нагоды Велікодных свят! Няхай у гэты радасны час уваскрослы Хрыстос паселіцца ў Вашым сэрцы, напоўніць яго любоўю, радасцю, супакоем, адновіць веру, унясе надзею і будзе натхненнем у штодзённым жыцці.
З малітвай малітоўная група МБ Кангрэгацкай
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Гарэцці Мількевіч з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа на кожны дзень, а таксама доўгіх гадоў жыцця ў здароўі.
Вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае сваімі ласкамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі, Святы Дух асвячае шлях, а Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна апекуецца Вамі і вядзе найлепшай дарогай да Пана.
Сям’я Заяц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, моцнай веры, поспехаў у душпастарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшай дарогай да святасці, а міласэрны Езус апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды свят Хрыстовага Уваскрасення складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас усімі дабротамі гэтага свету, каб Вы маглі доўга служыць Богу і людзям. Няхай смутак Вас абмінае, а радасць крочыць побач. Дзякуем за адданную працу, чулае сэрца і духоўную падтрымку.
З павагай і любоўю сем’і Вайтушка, Мілейка, Капковіч
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Юрый Жэгарын! Ад усяго сэрца віншуем Вас са светлым Хрыстовым Уваскрасеннем. Няхай Езус заўсёды атуляе Вас сваёй любоўю, ласкай, міласэрнасцю, сцеражэ на кожнай жыццёвай сцяжыне, адорвае сілай духу, ахвярнай любоўю, непахіснай верай. Няхай Божая Маці прытуляе Вас да свайго сэрца і падтрымлівае сваім заступніцтвам. Будзьце заўсёды моцным, верным, адданым рыцарам у Хрыстовай дружыне!
З вялікай любоўю і пашанай парафіяне, Біблійнае кола, моладзь, дзеці з касц. св. Міхала Арханёла, г. Навагрудак
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Антонію Грэмзу і Уладзіміру Шкурынскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа. Дзякуем Вам за добрае і чулае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем супакою і радасці ў душы, здароўя, удалага супрацоўніцтва з супольнасцю вернікаў, да якіх Вы былі пасланы. Няхай адзіны Бог вядзе Вас простымі сцежкамі, Дух Божы стала жыве ў Вашым сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці самае важнае, а Маці Божая няхай атуляе Вас плашчом мацярынскай апекі.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Аляксандр Лебядзевіч! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай Бог Айцец блаславіць Вас, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым ксяндзом, Святы Дух асвятляе і вядзе па Божых сцежках, а Марыя, Маці святароў, па-мацярынску апекуецца Вамі і вучыць пакоры. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, здароўе будзе моцным, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Стварайце сваё сэрца па ўзоры Хрыстовага Сэрца. Заўсёды памятаем аб Вас у малітве і бясконца ўдзячны Богу за такога пробашча як Вы!
З павагай моладзь, а таксама суполка “Equipes Notre-Dame” з Суботнікаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Алегу Жураўскаму, Ксяндзам Паўлу Шчарбіцкаму і Аляксандру Пятровічу з нагоды Велікодных свят складаем самыя шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, цярплівасці ў душпастарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае супакоем і любоўю, Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі, а Пан Бог мае ў сваёй міласэрнасці.
Моладзь, міністранты, парафіяне з касц. св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл і цярплівасці. Дзякуем Вам за добрае і чулае сэрца, клопат аб нашых дзецях, за ратаванне і навяртанне нашых душ, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас.
Парафіяне з дзярэчынскага касцёла
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевічу ў Дзень нараджэння і з нагоды Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, радасці ад паклікання. Няхай стойкасць і супакой заўсёды Вам спадарожнічаюць. Ад усяго сэрца дзякуем Богу за тое, што Вы з намі, за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары, за шчырую службу Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуляе Вас плашчом мацярынскай любові, святы заступнік нястомна апекуецца Вамі, а побач заўсёды будуць добрыя і чулыя людзі.
Парафіяне і кола Жывога Ружанца з Наваельні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення і мноства радасных хвілін на нялёгкім шляху, які для Вас падрыхтаваў Пан. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны.
Кола Жывога Ружанца, в. Падлабенне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Няхай Дух Святы асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай паслугі і дае сілы ў вядзенні люду да Бога.
Сям’я Сымбула з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, добрых і чулых людзей навокал. Няхай Бог, які паклікаў Вас да святарства, няспынна адорвае сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца.
Вернікі з пар. Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску і з капл. Божай Міласэрнасці ў Хадзілонях
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Дня нараджэння перасылаю самыя сардэчныя пажаданні Божых ласкаў, моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці на святарскім шляху. Няхай Маці Божая няспынна апекуецца Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Ад усяго сэрца, пані Ірэна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко ў сувязі са смерцю любімай мамы Рамуальды перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Яднаемся з Табой у малітве, просячы Пана, каб як мага хутчэй прыняў яе ў сваё Валадарства.
Найбліжэйшыя родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Грыцко ў сувязі са смерцю мамы выказваем словы сардэчнага жалю і спачування спалучаныя з малітвай. Няхай міласэрны Бог дадасць Вам моцы, каб перажыць цяжар страты блізкага чалавека.
Вернікі з Першамайска і Новага Двара
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко ў сувязі са смерцю мамы перасылаем свае шчырыя спачуванні. Няхай наша малітва будзе для Вас падтрымкай у гэтыя цяжкія хвіліны.
Утаўка Зоф’я і Юзаф з в. Вензаўшчына

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.