ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы! Умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры i браты!

Углядаючыся ў Марыю, мы бачым, што міласэрнасць мае таксама чалавечае вымярэнне. Так што паўтарайма за Cвятым Айцом Францішкам: “Міласэрнасць – гэта асноўны закон, які жыве ў сэрцы кожнага чалавека, калі ён глядзіць шчырымі вачыма на свайго брата, якога сустракае на жыццёвым шляху. Міласэрнасць – гэта шлях, які злучае Бога з чалавекам, бо адкрывае сэрца на надзею, што мы будзем умілаваныя назаўсёды, нягледзячы на недасканаласць, якой з’яўляецца грэх” (була Misericordiae Vultus, 2). †
[...] Перажываючы Юбілейны Год Міласэрнасці, удзельнічаючы ў радасці Звеставання Пана, святкуючы дзень “святасці жыцця”, накіроўваем нашы думкі да ўсіх тых, хто перажывае сужэнскі і бацькоўскі крызіс. Бачым тых маці і бацькаў, якія вагаюцца, ці варта прысвяціць сваю будучыню любові да новага жыцця. Свет прапаноўвае ім больш шыкоўнае жыццё, без абавязкаў, без адказнасці за сябе і за сусвет. Гэты свет падказвае ім, што чалавек, які знаходзіцца ва ўлонні маці, – гэта яшчэ не чалавек, дык чаго тады нішчыць жыццё сабе і партнёру пасля нараджэння дзіцяці? Аднак жа варта паглядзець на гэтыя цяжкасці па-іншаму, варта пачаць змаганне за крыху іншы свет, у якім кожная асоба “на вагу золата”, таму што з’яўляецца Божым дарам.
Фрагмент Пастырскага ліста Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.